Яшчэ ў час падрыхтоўкі да жніва ў вытворчым сельскагаспадарчым кааператыве “Гусявіца” Буда-Кашалёўскага раёна разам з рамонтам уборачнай тэхнікі і збожжасушыльнай гаспадаркі займаліся будаўніцтвам новай лазні для механізатараў. Затрацілі звыш пятнаццаці мільёнаў рублёў. Перад выхадам уборачнай тэхнікі ў поле лазня запрацавала.
— Яна вельмі дабротная і знаходзіцца ў машынна-трактарным парку гаспадаркі, — расказвае яе старшыня У. І. Кісялёў. — Зараз не толькі камбайнеры, а і іншыя ўдзельнікі жніва, а таксама жывёлаводы ў любы час могуць памыцца і адпачыць. Мы ствараем усе неабходныя ўмовы для працы і адпачынку людзей. Асаблівую ўвагу звярнулі на аплату працы, на маральнае і матэрыяльнае заахвочванне людзей.
За звышпланавыя тоны пры выдатнай якасці работ у гаспадарцы прадугледжана дадатковая аплата. Па заканчэнні жніва будуць падведзены вынікі спаборніцтва, перадавікі атрымаюць добрыя прэміі. Аб гэтым усе добра ведаюць, а таму і стараюцца дабіцца высокіх намалотаў. На сённяшні дзень лідэрства сярод экіпажаў сельгаспрадпрыемства ўтрымліваюць мінулагоднія пераможцы раённага спаборніцтва А. В. Карповіч і яго малады памочнік Ігар Кісялёў, якія на камбайне “КЗС-10К” намалацілі больш за тысячу тон хлеба. Дарэчы, Аляксандр Віктаравіч — галоўны інжынер гаспадаркі, а Ігар працуе ў ваенізаванай ахове аднаго з буйных прадпрыемстваў г. Гомеля. На жніве ж у пары дабіваюцца высокіх паказчыкаў. Абодва хваляць тэхніку “Гомсельмаша”. Трэба сказаць, што ў Гусявіцы ўжо даўно зрабілі стаўку на айчынныя камбайны і не прагадалі. Вось і сёлета з завода атрымалі два новыя “КЗС-7”, на якіх зараз Аляксандр Мінкоў і Мікалай Беламутаў дабіваюцца высокіх намалотаў.
Добрая выпрацоўка на камбайны і таму, што ў гаспадарцы вырасцілі багаты ўраджай збожжавых. На круг выходзіць звыш трыццаці цэнтнераў хлеба. Асабліва радуюць азімыя культуры. Пшаніца на большасці плошчаў дае да сарака цэнтнераў збожжа з гектара. Яе ўбралі ўжо некалькі дзён назад. Закончылі жніво і азімых культур на ўсіх 850 гектарах і прыступілі да абмалоту ячменю і іншых яравых культур, якія займаюць такую ж плошчу. І тут ураджайнасць выдатная. У Гусявіцы плануюць сёлета валавы намалот хлеба ў параўнанні з мінулым годам павялічыць да дваццаці працэнтаў.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880