Лепшыя камбайнеры камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Судкова” Хойніцкага раёна Сяргей Брухавецкі і Рыгор Сцішанок першымі вывелі
ў поле новыя камбайны “КЗС-10К”. З планавых тысячы гектараў у гаспадарцы абмалочана палавіна. Па прыкладу перадавікоў выдатна працуюць усе камбайнеры гаспадаркі. Асабліва стараецца маладзёжны экіпаж у саставе Дзмітрыя Стольнікава і Дзяніса Сянько.
— Хлопцы добра падрыхтавалі да жніва старэнькі “Дон-1500”, які мы хацелі спісваць, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства А. А. Сцішанок. — І зараз дабіваюцца высокіх намалотаў. На сённяшні дзень трымаюць першае месца ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў.
Як паведаміў Анатоль Аляксеевіч, для камбайнераў створаны ўсе неабходныя ўмовы для плённай працы. Арганізавана бесперабойная работа на сушыльнай гаспадарцы. Усе ўдзельнікі жніва забяспечаны гарачымі абедамі. Штодзённа ў гонар перадавых механізатараў каля канторы гаспадаркі і ў машынна-трактарным парку ўздымаюцца чырвоныя сцяжкі працоўнай славы. Людзі стараюцца. З гектара намалочваюць да 35 цэнтнераў збожжа, а ячмень дае да сарака цэнтнераў.
— У цэлым па раёну намалоты перавышаюць дваццаць цэнтнераў з гектара, — гаворыць начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама І. В. Праказаў. — А гэта значыць, што на прагнозныя паказчыкі выйдзем. Але ёсць праблемы. Сёлета па лізінгу з “Гомсельмаша” атрымалі толькі пяць камбайнаў, а патрэбу маем у некалькі разоў большую. Просім аблсельгасхарч выдзяляць нам больш тэхнікі. І не толькі збожжаўборачнай. У многіх нашых гаспадарках ёсць камбайнеры, якія на сельмашаўскіх камбайнах намалацілі ўжо больш за пяцьсот тон збожжа. А на “Донах” такіх паказчыкаў няма.
У цэлым з дзесяці тысяч гектараў збажыны ў раёне ўбрана ўжо амаль чатыры тысячы. Тэмпы ўборачных работ з кожным днём павялічваюцца.
— Арганізавана вядуцца ўборачныя работы таксама ў Брагінскім, Рэчыцкім, Гомельскім і некаторых іншых раёнах, — зазначае старшыня абласнога камі-тэта прафсаюза работнікаў АПК М. І. Садчанка. — Там добра прадумана аплата працы ўдзельнікаў жніва. Яны двойчы ў суткі забяспечаны гарачым харчаваннем, а ў асобных гаспадарках і па тры разы. Захоўваюцца праві-лы тэхнікі бяспекі. Прафсаюзныя актывісты дапамагаюць кіраўніцтву і спецыялістам гаспадарак падводзіць вынікі працоўнага спаборніцтва і арганізоўваць культурныя праграмы.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


