IІдуць касцы, звіняць iіх косы...

  • 3109
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Яшчэ ў далёкія 30-я гады ў спісе калгасаў Лоеўскага раёна значыліся дзве гаспадаркі з назвай “Палеская праўда”. Першая, больш буйная, у якой было 260 членаў калгаса, знаходзілася ў вёсцы Уборак. А ў Карчомцы Ручаёўскага сельсавета быў другі калгас “Палеская праўда”. Там 70 чалавек падтрымалі калектыўную форму гаспадарання. Абодвум калгасам вельмі дбайна дапамагалі шэфы з тагачаснай “Палескай праўды”. І сёння ў Доме культуры вёскі Уборак (КСУП “Ураджайны”) беражліва захоўваюцца звесткі пра ўдзел журналістаў абласной газеты ў назапашванні кармоў, уборцы ўраджаю.
Працоўныя дэсанты калектыву рэдакцыі “Гомельскай праўды” ў іншыя гаспадаркі вобласці працягваліся і пазней. Колькі звязана з імі розных прыгод, цікавых здарэнняў, што і праз гады цепляць сэрца шчырымі ўспамінамі. Гледзячы на гэты здымак, як не згадаць радкі Якуба Коласа: “Ідуць касцы, звіняць іх косы...”

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей