Нялёгкi хлеб

  • 1466
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Са старшынёй Добрушскага райвыканкама В. Ф. Мохаравай праехалі па хлебных палях сельгаспрадпрыемстваў раёна раніцай пасля моцнага дажджу. Амаль паўсюдна здалёк
віднеліся збожжавыя камбайны, пераважна айчыннай вытворчасці.

— Хаця пакуль яшчэ і нельга весці жніво, але камбайны своечасова павінны быць на месцы, — тлумачыць Вольга Фёдараўна. — Камбайнеры могуць зрабіць прафілактычны агляд тэхнікі. А як толькі сонцам ды ветрам асушыць участкі са збожжам, не марудзячы прыступяць да іх абмалоту. Эканоміцца час. Але дажджы не самая горшая бяда. І нас, хаця, магчыма, у меншых памерах, як некаторыя паўднёвыя раёны, засуха не абмінула. Пашкоджана больш за тысячу гектараў пасеваў. Да гэтай бяды зусім нядаўна дабавілася яшчэ большая. Па раёну пранёсся моцны вецер з градам. У выніку палажыла збажыну больш чым на дзвюх тысячах гектараў. Дасталося Карме, Насовічам, Жгуні, іншым аграгарадкам, дзе збожжавыя і зернебабовыя культуры асабліва радавалі буйным коласам. Там былі ўпэўнены, што паўсюдна на круг намалоцяць больш чым па сорак цэнтнераў хлеба. А зараз на асобных участках не выходзіць і па пятнаццаць цэнтнераў.
В. Ф. Мохарава падкрэсліла, што марудзіць з палеглай збажыной нельга, бо яна можа зарасці травой, і вялікіх страт не мінаваць. Таму ў раёне ў першую чаргу прыступілі да ўборкі падгарэўшых і палеглых пасеваў. Стаўка робіцца на якасць. “Перш чым расказаць пра ход жніва, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Жгунскі” Юрый Дзегцяроў
адзначыў, што сёлета за малако набылі мінеральныя тукі і сродкі аховы раслін, своечасова іх унеслі. І збажына вырасла на славу. А непагадзь многія намаганні перакрэсліла. Тым не менш у гаспадарцы прымаюцца ўсе захады, каб у канечным выніку на бала-гектар атрымаць не менш чым па цэнтнеру збожжа. Палеглыя збожжавыя тут убіраюць толькі новымі сельмашаўскімі камбайнамі, якія ўкамплектаваны завадскімі зернепад’ёмнікамі. Вядуць жніво такія вопытныя экіпажы, як перадавы механізатар Вячаслаў Віктаравіч Лапуноў з сынам Аляксандрам, якія працуюць на “КЗС-10К” .
Кіраўнік гаспадаркі падкрэсліў, што бываюць непрадбачаныя паломкі тэхнікі. Праз абласны аграсервіс пакуль удаецца набываць неабходныя запчасткі. Напрыклад, выйшаў са строю ў “КЗС-7” гідрацыліндр пад’ёму жняяркі. Яго завезлі з Гомеля на працягу некалькіх гадзін. Кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства прыемна, што пазванілі з Навабеліцкага камбіната хлебапрадуктаў і прапанавалі свой транспарт для нарыхтовак збожжа, якога ўсё больш і больш паступае з поля.
— Мы згадзіліся з такой прапановай без ваганняў, бо ў нас і са складскімі памяшканнямі ў апошні час з’явіліся праблемы, — гаворыць Юрый Дзегцяроў. — Моцным ветрам з іх пазносіла шыфер. Просім дапамогі ў раённых і абласных структур. Абяцаюць аказаць яе. Але пакуль шыферу няма...
Тэрміновая матэрыяльная дапамога патрэбна і некаторым іншым гаспадаркам раёна, якія найбольш пацярпелі ад стыхіі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей