У Губічах Буда-Кашалёўскага раёна цыбулю любяць усе вяскоўцы. І няма такога прысядзібнага ўчастка, на якім бы яе не сеялі. А вось у мясцовым сельскагаспадарчым кааператыве яшчэ тры гады назад да прапановы вырошчваць цыбулю, як адну з асноўных агародных культур, аднесліся, мякка кажучы, асцярожна. Сельгаспрадпрыемства працавала прыбыткова і без гэтай слёзнай прадукцыі. Ды і не верылі ў яе эканамічныя магчымасці. У той час у вёску прыехаў генеральны дырэктар абласной асацыяцыі вытворцаў пладова-агароднай прадукцыі В. А. Папкоў і доўга пераконваў старшыню кааператыва М. А. Рыбіка, іншых кіраўнікоў і спецыялістаў у надзейных фінансавых перспектывах цыбулі, як таварнай прадукцыі.
— Калі вы зараз пасееце цыбулю хаця б на пяці гектарах, то гарантую, што праз два-тры гады самі пашырыце плошчу ў некалькі разоў, бо пераканаецеся ў вялікай выгадзе ад яе, — такі прагноз зрабіў тады Валерый Апанасавіч.
Пасеялі цыбулю ўсяго на некалькіх гектарах. І на практыцы пераканаліся, што яна сапраўды вельмі выгадная культура. Таму ўжо летась пасяўную плошчу давялі да 32 гектараў. Сабралі 1203 тоны цыбулі. Па яе ўра-джайнасці пасля камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Брылёва” Гомельскага раёна выйшлі на другое месца ў вобласці. А галоўнае — сумелі па добрых цэнах рэалізаваць сваю прадукцыю, у тым ліку значную частку ў Мінск.
— Шчыра кажучы, я і сам не верыў, што ад продажу цыбулі атрымаем звыш шасцісот мільёнаў рублёў грашовай выручкі, — гаворыць зараз старшыня кааператыва. — А гэта чвэрць таго, што дала нам уся раслінаводчая і жывёлагадоўчая прадукцыя разам. Таму сёлета пасевы цыбулі давялі ўжо да сарака гектараў. З вясны прымаем усе захады, каб з гектара атрымаць па 450 цэнтнераў вельмі даходнай прадукцыі.
А ці не будзе восенню праблем з яе рэалізацыяй? Ужо зараз кіраўнікі асобных гаспадарак скардзяцца на тое, што вырасціць цыбулю таксама могуць, ды не ведаюць куды яе потым прадаць. На гэта М. А. Рыбік адказаў:
— Калі сядзець і чакаць, то праблемы сапраўды будуць. Зараз такі час, што самім трэба шукаць рынкі збыту сваёй прадукцыі. Што датычыць нас, то сёлета нават не будзем прадаваць усю цыбулю восенню. Частку захаваем да вясны, а то і да лета. А потым яшчэ больш выгадна рэалізуем.
Падставы для такой упэўненасці ў старшыні ёсць. Яшчэ летась у кааператыве пераабсталявалі адно з памяшканняў пад агароднінасховішча. Сёлета з дапамогай дзяржавы набылі навейшае абсталяванне для захавання ў ім адпаведнага мікраклімату і прыступілі ўжо да мантажу.
Сёння многія гаспадаркі Гомельшчыны, ды і вобласць у цэлым маюць добрыя даходы ад горкай прадукцыі. Можна смела гаварыць пра эканамічную выгаду ад вырошчвання цыбулі ў камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах “Капаткевічы” Петрыкаўскага раёна, “Брылёва” Гомельскага і многіх іншых.
А ў цэлым па вобласці ні ў адзін год з пачатку вырошчвання цыбулі яна не была стратнай. Калі б усю атрыманую за гэтыя гады ў вобласці цыбулю купляць за мяжой, то спатрэбіліся б дзесяткі мільёнаў долараў ЗША.
— На сённяшні дзень гэта самая высокарэнтабельная культура ў агародніцтве і раслінаводстве, — зазначае В. А. Папкоў. — Нават пры ўра-джайнасці 120 цэнтнераў з гектара цыбуля ўжо дае чысты прыбытак, а мы па вобласці атрымалі больш чым па 190 цэнтнераў. Многія гаспадаркі перавысілі рубеж у 300 цэнтнераў па яе ўраджайнасці. Усяго ў мінулым годзе валавая вытворчасць цыбулі склала больш за 25 тысяч тон, а гэта 70 працэнтаў ад агульных аб’ёмаў вытворчасці па рэспубліцы.
Дзякуючы вырошчванню цыбулі ў выйгрышы аказаліся не толькі сельгаспрадпрыемствы, якія яе вырошчваюць, а і дзяржава ў цэлым, пакупнікі. У нас зараз цэны на гэтую гародніну не высокія. Той, хто восенню наведваў сельскагаспадарчыя выставы-кірмашы, можа пацвердзіць, што цыбуля ў асноўным прадавалася па 500 рублёў за кілаграм, а была нават і па 350 — 400 рублёў. Вясной кошт прадукцыі падняўся. Але нямнога. У дзяржаўным гандлі цэны вагаліся ад 800 да 900 рублёў за кілаграм. А тры-чатыры гады назад яны былі ў некалькі разоў вышэйшыя, бо прадавалася ў асноўным прывезеная з-за мяжы цыбуля. А паколькі прадукцыя зараз у нас танная і якасная, то і купляюць яе людзі больш. На Гомельшчыне на чалавека ўжываецца цыбулі ў два разы больш, чым у цэлым па краіне. І гэта добра. Цыбуля багата вітамінамі, не ўтрымлівае радыёнуклідаў.
У вобласці ў перспектыве плануецца пашыраць плошчы пад цыбулю і павышаць яе ўраджайнасць з тым разлікам, каб не толькі поўнасцю забяспечваць айчынных пакупнікоў, а і пастаўляць яе на экспарт. Вядома, у гэтай справе ёсць цяжкасці і праблемы. Найбольш хвалюе тое, што не хапае на сённяшні дзень сховішчаў з вытрыманым тэмпературным рэжымам па захоўванню цыбулі зімой і нават вясной. Аблвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве такіх сховішчаў агульнай ёмкасцю на дзесяць тысяч тон. Нядаўна гэтая ідэя падтрымана рэспубліканскімі ўладамі. Больш таго, плануецца аб’екты ўвесці ў эксплуатацыю ўжо сёлета. Але сутыкнуліся з фінансавай праблемай. На будаўніцтва новых сховішчаў сродкаў у вобласці не хапае. Хутчэй за ўсё трэба зыходзіць з разлікаў патрэб кожнага рэгіёна. Напрыклад, для Гомельшчыны дастаткова пятай часткі цыбулі ад вырашчанай, а для яе патрэбна на ўзвядзенне сховішчаў каля 5,5 мільярда рублёў. Такую суму і гатова вы-дзяліць наша вобласць. Астатнюю — у залежнасці ад патрэб на прадукцыю, павінны выдаткаваць са сваіх бюджэтаў іншыя вобласці. Ёсць і яшчэ адно выйсце. Мінфін і Мінсельгасхарч могуць сумесна прадумаць і адшукаць магчымасці дадатковага фінансавання рэалізацыі важнага для нашай дзяржавы праекта, які хутка акупіцца. З такімі прапановамі аблвыканкам выйшаў ва ўрад рэспублікі. Там абяцаюць разабрацца і дапамагчы. Але канкрэтнага рашэння пакуль не прынята. Таму работы па будаўніцтву сховішчаў зацягваюцца, а да ўборкі цыбулі і закладкі яе на зімовае захоўванне застаецца ўжо зусім мала часу.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880