Значна раней, чым летась, пачалі сёлета жніво хлебаробы Гомельшчыны. Ранні старт уборкі хлеба абумоўлены тым, што ў выніку моцнай спякоты і адсутнасці ў глебе вільгаці зерневыя і зернебабовыя культуры часткова падгарэлі. На гэтыя пасевы ў першую чаргу і пушчаны камбайны. Адначасова ў мэтах пажарнай бяспекі абкошваюцца палі, якія размешчаны паабапал аўтамабільных дарог. Уборачныя работы зараз вядуць гаспадаркі трынаццаці раёнаў. Не толькі паўднёвых, а і тых, якія звычайна пазней прыступаюць да жніва. Найбольшыя плошчы ўбраны ў Акцябрскім, Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Хойніцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах. На ўчарашні дзень усяго па вобласці збажына ўбрана на 512 гектарах з планавых 348295 гектараў.
— Але аб масавых уборачных работах збожжавых культур пакуль гаварыць рана, — адзначае начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства абласнога камiтэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама М. С. Калеснікаў. — Разлікі паказваюць, што поўным ходам жніво пачнецца ў другой дэкадзе гэтага месяца. А зараз неабходна выпрабаваць тэхніку ў палявых умовах, адрэгуляваць работу вузлоў і механізмаў камбайнаў, а таксама ўзаемадзеянне ўсіх структур, якія задзейнічаны на жніве ад поля да элеватара. Вельмі важна, каб да масавага жніва быў поўнасцю ўбраны азімы рапс.
На ўчарашні дзень ён быў абмалочаны на плошчы амаль у трынаццаць тысяч гектараў, што складае 79,1 працэнта да плана. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае прыкладна трынаццаць цэнтнераў насення з гектара, а ў перадавых гаспадарках яна перавышае дваццаць цэнтнераў. Згодна з прагнозамi спецыялістаў, сёлета валавы намалот рапсу будзе значна большы, чым ва ўсе папярэднія гады.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880