Жніво на рапсавым полі

  • 1292
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Сёлета плошчы пад азімым рапсам у вобласці займаюць 18,3 тысячы гектараў. Гэтая культура менш за іншыя пацярпела ад замаразкаў і засухі.
— Мы рана пасеялі рапс на 1280 гектарах. У ліку першых у вобласці пачалі і яго ўборку, — гаворыць старшыня Хойніцкага райсельгасхарчу І. В. Праказаў. — З першага дня ў гаспадарках на жніве задзейнічана па два-тры камбайны.
Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, ураджайнасць азімага рапсу ў Хойніцкім раёне самая высокая. Тут з гектара зараз намалочваюць прыкладна па дваццаць цэнтнераў зерня, а ў эксбазе “Стралічава” і таго больш.
Арганізавана вядуцца работы па ўборцы азімага рапсу таксама ў Добрушскім, Веткаўскім і некаторых іншых раёнах.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей