Адны дбаюць — іншыя чакаюць

  • 1319
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Зладжана і якасна вядуць нарыхтоўку кармоў на стойлавы перыяд для грамадскага пагалоўя ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Баравое” Лельчыцкага раёна.
Тут значна перакрываюць даведзеныя заданні па касьбе траў, закладцы сенажу і сена. Усяго на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі ўжо больш 15 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў. Гэта рэкордны паказчык для вобласці. Але ў гаспадарцы працягваюць нарыхтоўваць іх з няўдобіц і ў пойме ракі Убарць. Больш таго, актыўна вядзецца ў гэтыя дні падкормка азотнымі ўдабрэннямі скошаных участкаў на меліяраваных землях. Тукі ўносяцца з разліку 60 кілаграмаў на гектар у дзеючым рэчыве. А гэта значыць, што добры ўраджай дадуць сеяныя шматгадовыя травы і па другому разу.
Не будзе зімой праблем з кармамі і ў сельгаспрадпрыемствах “Сінпольскае”, “Астражанка”, многіх іншых. Як адзначыў намеснік старшыні аблсельгасхарчу М. М. Вабішчэвіч, Лельчыцкі раён лідзіруе ў вобласці па нарыхтоўцы кармоў, бо тут рана пачалі касьбу траў па першаму ўкосу і арганізавана заканч¬ваюць яе.
Значна прыбавілі ў рабоце за апошні тыдзень у Веткаўскім, Брагінскім, Кармянскім і некаторых іншых раёнах. А вось у Рагачоўскім справы iдуць значна горш. Тут з першых дзён зацягнулі корманарыхтоўку і вядуць яе марудна, не выходзяць на запланаваныя дзённыя паказчыкі. Таму мала пакуль нарыхтавалі сенажу і сіласу. На ўмоўную галаву жывёлы няма і 5,5 цэнтнера кармавых адзінак, а ў асобных гаспадарках яшчэ не нарыхтавана і па чатыры цэнтнеры кармавых адзінак травяністых кармоў. Адстаюць таксама ў Мазырскім і Хойніцкім раёнах.
* * *

На 25 чэрвеня па вобласці скошана 300835 гектараў траў першага ўкосу, што складае 97 працэнтаў да задання. У апошнія дні ў сельгаспрадпрыемствах вобласці падцягнуліся па закладцы сенажу. У траншэі пакладзена ўжо 498917 тон, або 86 працэнтаў да патрэбнага. А вось нарыхтоўка сена вядзецца марудна. На ўчарашні дзень заданне было выканана толькі на 56 працэнтаў.
На гэтым тыдні ў вобласці актыўна прыступаюць да ўборкі рапсу.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей