З апошней ступенькi ў лiдэры

  • 1384
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
Нядаўна на стадыёне Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа сабраліся прадстаўнікі ўсіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Ва ўрачыстай абстаноўцы тут шанавалі перадавікоў, выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці, былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы. Асабліва пашанцавала на гэты раз камунальнаму сельскагаспадарчаму унітарнаму прадпрыемству “Нікалаеўка”. Гэтае сельгаспрадпрыемства прызнана пераможцам на веснавой сяўбе і занялo трэцяе месца па выніках зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы за мінулы год. У ліку лепшых у розных намінацыях прызнаны сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы “Крыўск”, “Губічы” і некаторыя іншыя гаспадаркі раёна.
— Падведзены таксама вынікі спаборніцтва сярод маладых механізатараў і жывёлаводаў, — гаворыць старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК З. І. Краўчанка. — Лепшымі па прафесіі прызнаны механізатары Аляксандр Гулеў з СВК “Гусявіца”, Павел Дорахаў з КСУПа “Саўгас “Дубавіцкі”, аператар машыннага даення кароў Алена Бенгель з СВК “Крыўск”, некаторыя іншыя маладыя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна. Усе яны адзначаны адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей