Тураў — самы старажытны горад, дзе спакон веку жылі дрыгавічы, 11 мая традыцыйна сабраў на Замкавай гары шматлікіх гасцей з розных куточкаў Беларусі, каб ушанаваць імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Цікава, што памяць пра епіскапа, філосафа, пісьменніка аднолькава дарагая як для царкоўнікаў, так і для ўсіх нас, бо ў сваіх малітвах, павучаннях, прытчах і іншых творах Кірыла заклікаў да духоўнага самаўдасканалення.
З’ехаліся ў Тураў святары, прадстаўнікі ўлады, творчая інтэлiгенцыя, члены таварыства Кірылы Тураўскага, паломнікі з розных куткоў СНД. Многія з радасцю адкрылі для сябе, што гарадок папрыгажэў, памаладзеў. На цэнтральнай плошчы з’явілася ўтульная сучасная гасцініца для гасцей “жамчужыны” Залатога кальца Гомельшчыны.
Літургію на рэштках Тураўскай царквы — помніка XII стагоддзя, што зараз захоўваецца ў скрыпце, правіў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Словы малітвы ўспрымаліся як духоўная пераклічка з продкамі, з нашым слынным мінулым, калі ў 1161 годзе тут вёў набажэнствы сам Кірыла Тураўскі.
Запамінальнай падзеяй стала ўручэнне ўладыкам Філарэтам ордэна Кірылы Тураўскага другой ступені старшыні абласнога Савета дэпутатаў, старшыні таварыства Кірылы Тураўскага В. С. Сяліцкаму і епіскапу Тураўскаму і Мазырскаму Стэфану. Медалямі свяціцеля ўзнагароджаны старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Пётр Савіцкі і хойніцкі свяшчэннік айцец Уладзімір.
Сімвалічна, што менавіта на Тураўшчыне, каля помніка Залатавусту, былі падведзены вынікі першага абласнога літаратурнага конкурсу імя К. Тураўскага, які быў аб’яўлены па ініцыятыве абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” ў студзені гэтага года і падтрыманы аблвыканкамам, таварыствам К. Тураўскага, спецыялізаванай Славянскай бібліятэкай. 127 паэтычных, празаічных, драматургічных твораў было прадстаўлена як пісьменнікамі, так і членамі іншых творчых саюзаў, аматарамі літаратурнай творчасці. Празаік Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” падзякаваў прадстаўнікам аргкамітэта конкурсу, а таксама ўладыку Філарэту і духоўным айцам, выказаў спадзяванне, што “гэта свята будзе набываць больш шырокае палітычнае гучанне”.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сяліцкі ўручыў 16 лаўрэатам і чатыром дыпламантам конкурсу памятныя дыпломы. Пераможцы атрымалі ад епіскапа Стэфана архіерэйскія граматы. Ад імя лаўрэатаў натхнёна прывітала прысутных на замчышчы паэтэса Ніна Шклярава (першае месца ў намінацыі “Паэзія”), яна прачытала верш, прысвечаны Кірылу Тураўскаму.
Ва ўрачыстасцях прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка, іншыя афіцыйныя асобы.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880