З надзеяй на багатыя здабыткі

  • 1463
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
На палях вобласці завяршаюцца веснавыя палявыя работы. На 8 мая яравыя культуры былі пасеяны на 85 працэнтах плошчаў.

Яшчэ больш хуткімі тэмпамі яны вядуцца ў Петрыкаўскім, Рэчыцкім і Ельскім раёнах. У асобных гаспадарках пасаджана ўжо бульба і пасеяна кукуруза. Многія сельгаспрадпрыемствы актыўна апрацоўваюць пасевы ранніх збожжавых і зернебабовых культур, якія сёлета былі пасеяны значна раней, чым летась. Але не абышлося і без праблем. Частка пасеваў збожжавых ў Калінкавіцкім, Светлагорскім, Акцябрскім і некаторых іншых раёнах вымерзла.
— Але не трэба драматызаваць сітуацыю, — гаворыць намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама М. М. Вабішчэвіч. — Толькі нямногім больш пяці тысяч гектараў, у асноўным азімага жыта, якое ўжо выйшла ў трубку і пачало фарміраваць колас, прыйдзецца перасяваць занава. Выкарыстаем для гэтых мэт кукурузу і проса.
У выніку дадатковых даследаванняў спецыялістаў аблсельгасхарчу і на месцах выявілася, што частка пасеваў ячменю і некаторых іншых культур таксама пашкоджана, але выжыла.
Зараз у вобласці адшукваюцца магчымасці для аказання дапамогі ў набыцці мінеральных удабрэнняў, дызельнага паліва і насення сельскім гаспадаркам, пасевы ў якіх падвергліся замаразкам.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання падрыхтавала праект пастановы ўрада аб выдзяленні азотных тукаў гаспадаркам, якія пацярпелі ад замаразкаў. Зроблены таксама захады, каб сельгаспрадпрыемствам гэтыя ўдабрэнні пастаўляліся з апярэджаннем графіка. Структура пасеваў будзе поўнасцю падкарэкціравана. Спецыялісты лічаць, што замаразкі не паўплываюць на ўраджайнасць і валавы збор збожжа.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей