Для хлебаробаў Гомельшчыны сёлетні год асаблівы — вобласць выступае гаспадыняй традыцыйнага фестывалю-кірмашу ўшанавання лепшых працаўнікоў вёскі. Галоўнае хлебаробскае свята “Дажынкі-2007” пройдзе ў Рэчыцы, дзе ўжо распачаты комплекс работ па падрыхтоўцы горада да важнай падзеі. Часу застаецца не надта шмат, а зрабіць трэба вельмі многае. Стан спраў на аб’ектах, што ўзводзяцца і рэканструіруюцца зараз у Рэчыцы, разглядаўся на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню “Дажынак-2007”, якое прайшло днямі ў райцэнтры. Удзел у ім прынялі члены аргкамітэта, кіраўнікі некаторых міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі.
Адкрыў і вёў пасяджэнне старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню рэспубліканскага свята дажынак, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І. М. Бамбіза. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што прапанова ўзвесці святочны амфітэатр на беразе Дняпра ў адным з самых маляўнічых мясцін Рэчыцы з’яўляецца ўдалай. Прычым названы аб’ект, як мяркуецца, будзе мець перспектыву яго шматпрофільнага выкарыстання — для правядзення святаў музыкі ці розных фестываляў.
Увага кіраўнікоў міністэрстваў і шэрагу абласных арганізацый была засяроджана на актывізацыі будаўнічых работ на самых значных аб’ектах у Рэчыцы — пуцеправодзе праз чыгунку і рэканструкцыі электраасвятлення вуліцы Савецкай, некаторых іншых.
Аб прымаемых мерах па падрыхтоўцы і правядзенню свята працаўнікоў вёскі далажыў першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. У прывытнасці адзначалася, што на гэта спатрэбіцца каля 195 мільярдаў рублёў, прычым сродкі будуць выдаткаваны з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, з фондаў Мінпрыроды, падтрымкі сельгасвытворцаў, а таксама крэдытныя рэсурсы.
На тэрыторыі Гомельскай вобласці трэба прывесці ў належны стан 25 населеных пунктаў, што знаходзяцца на маршрутах руху дэлегацый, якія прыбудуць на свята з іншых абласцей. Ужо зацверджаны галіновыя мерапрыемствы, эскізы ўязных знакаў вакол Рэчыцы, падрыхтаваны план-сцэнарый свята. Зараз вядзецца ачыстка прыдарожных палос, вадаёмаў і лясных угоддзяў, прылягаючых да аўтатрас, па якіх будуць ехаць на свята шматлікія госці. Але трэба тэрмінова актывізаваць ход работ на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання.
Галоўным жа падарункам гамяльчан да свята дажынак, падкрэсліў Г. В. Дашкевіч, сёлета павінен стаць высокі намалот збожжа, вырашчанага ў сельгаспрадпрыемствах вобласці. Таму якасна і ў тэрміны трэба правесці сяўбу, апрацаваць і падкарміць пасевы. Але ёсць пэўныя праблемы з фінансаваннем закупкi мінеральных удабрэнняў, у прыватнасці азотных. У сувязі з гэтым і прагучаў зварот да адпаведных рэспубліканскіх міністэрстваў дапамагчы набыць для гаспадарак воблаці азотныя тукі.
На пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта выступілі кіраўнікі і адказныя работнікі міністэрстваў і ведамстваў. Удзел у ім прынялі таксама старшыня абласнога выканаўчага камітэта, намеснік старшыні рэспубліканскага аргкамітэта па правядзенню свята дажынак А. С. Якабсон, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька, старшыня Рэчыцкага райвыканкама А. В. Баранаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880