Сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур хлебаробы Буда-Кашалёўскага раёна вядуць зараз на апошніх гектарах.
А вось у камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Нікалаеўка” завяршылі яе ўжо некалькі дзён назад.
Асабліва пастаралася механізаванае звяно канчатковай прадукцыі, якое ўзначальвае А. Я. Сівакоў. Пастаянна перавыконваюць дзённыя заданні на палявых работах таксама
В. А. Кухараў, А. М. Усціч, іншыя механізатары. Зараз яны асноўную ўвагу надаюць падрыхтоўцы глебы, унясенню арганічных і мінеральных удабрэнняў пад кукурузу, якая зойме 350 гектараў, у тым ліку 50 гектараў — на зерне.
На 800 гектарах падкармілі азімае жыта, якое ў гаспадарцы пастаянна сеюць таму, што яно дае добрыя ўраджаі. Дырэктар сельгаспрадпрыемства В. М. Мацюшэнка адзначае, што ранняя вясна хлебаробаў не напалохала, бо сустрэлі яе ў поўным узбраенні. У адрозненне ад некаторых іншых гаспадарак тут загадзя паклапаціліся аб запасах гаруча-змазачных матэрыялаў, насення і мінеральных тукаў. Не толькі своечасова адрамантавалі тэхніку, а і набылі некалькі новых агрэгатаў.
— Плюс да ўсяго ў гэтым сельгаспрадпрыемстве добра прадумалі аплату працы, меры маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці людзей, якія працуюць на веснавым полі, — падкрэслівае старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. П. Літвінюк. — За кожную пяцідзёнку механізатарам, якія пры высокай якасці перавыконваюць даведзеныя заданні, выплочваюцца прэміі ў памеры да ста тысяч рублёў. Хлебаробы забяспечаны спецадзеннем, гарачым харчаваннем. Таму і стараюцца. Сёлета валавы збор хлеба ў параўнанні з леташнім тут вырашылі павялічыць на 800 тон і давесці яго да чатырох тысяч тон. Гэта дасць магчымасць не менш як на дваццаць працэнтаў павялічыць чысты прыбытак ад раслінаводства.
Зараз раннія збожжавыя культуры ў раёне даюць усходы. У бліжэйшы час плануецца пачаць апрацоўку іх супраць пустазелля.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880