Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Чырвоны сцяг” — адна з найбольш буйных і вала¬ўтвараючых гаспадарак Рэчыцкага раёна. Па вытворчасці і рэа¬лізацыі сельгаспрадукцыі гэта гаспадарка значна апераджае іншыя.
З планавых ста тысяч тон збожжа па раёну тут плануецца сёлета намалаціць пятнаццаць тысяч тон. Зараз прымаюцца ўсе меры, каб ажыццявіць намечанае. На зябліва глеба была ўзарана яшчэ з восені, а ранняй вясной арганізавана пачалiся перадпасяўная апрацоўка плошчаў і сяўба зерневых і зернебабовых культур.
Работы на хлебнай ніве вядуцца днём і ноччу трыма сучаснымі сеяльнымі агрэгатамі замежнай вытворчасці. Перавага іх у тым, што за праход выконваецца некалькі аперацый, у тым ліку сяўба і выраўноўванне плошчаў. За суткі трыма агрэгатамі апрацоўваецца і засяваецца прыкладна 200 гектараў. Сяўба ранніх збожжавых культур заканчваецца ўжо на ўсіх 1380 гектарах.
Старшыня кааператыва В. С. Панчанка зазначае, што, калі б гэтыя работы вялі па ранейшых тэхналогіях і старой тэхнікай, спатрэбілася б не менш васьмі трактароў з глебаапрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі. І то адставалі б па тэрмінах выканання работ на пяць дзён. Да таго ж, і якасць сяўбы выдатная. Асабліва кваліфікавана на новай тэхніцы працуюць механізатары В. М. Саламаха, І. Ф. Вырвіч і В. М. Сініцкі. Усе яны пасля сяўбы ранняй збажыны пераходзяць да сяўбы кармавых аднагадовых культур.
Яравы клін у сельгаспрадпрыемстве сёлета займае 2500 гектараў, з якіх вялікія плошчы адведзены пад кукурузу, караняплоды і іншыя кармавыя культуры. Зараз пад іх рыхтуецца глеба, уносяцца арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. І тут механізатары вызначаюцца стараннасцю, а для плённай работы кіраўніцтва гаспадаркі стварае ім неабходныя ўмовы. Напрыклад, добра арганізаваны гарачае харчаванне механiзатараў і аб¬слугоўванне сельгастэхнікі. Поўнасцю завяршыць вясеннюю сяўбу плануецца ў трэцяй дэкадзе красавіка.
У аблсельгасхарчы паведамілі, што сёлета па вобласці на палявых работах задзейнічана дваццаць новых трактароў замежнай вытворчасці са зваротнымі плугамі і сучаснымі высокаэфектыўнымі пасяўнымі агрэгатамі. У большасці яны выкарыстоў¬ваюцца ў рабоце кругласутачна.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880