Справы ў вёсцы спорацца

  • 1373
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Л. М. Мальчук правёў прэс-канферэнцыю па пытаннях выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння
і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады на Гомельшчыне.

Было адзначана, што стратэгія і тактыка паляпшэння жыцця вяскоўцаў вызначаны правільна і намечанае паспяхова ажыццяўляецца. Створаны і добраўпарадкаваны 83 аграгарадкі. Толькі летась з усіх крыніц фінансавання на іх развіццё быў выдзелены і асвоены адзін мільярд дзевяцьсот мільёнаў рублёў капіталаўкладанняў, у тым ліку 589 мільёнаў рублёў у сацыяльную сферу.
Л. М. Мальчук зазначыў, што ў асобных сёлах практыкуецца стварэнне новых і мадэрнізацыя старых перапрацоўчых прадпрыемстваў. Наглядным прыкладам таму з’яўляецца адра-джэнне Даманавіцкага гароднінасушыльнага завода, які раней быў на грані банкруцтва. Зараз тут вядуцца работы па мадэрнізацыі вытворчасці, асвойваецца выраб новых відаў прадукцыі. Да канца бягучага года плануецца арганізаваць больш за сто новых рабочых месцаў. Арганізоўваюцца і невялікія майстэрні. Але асноўная ўвага надаецца інтэнсіўнаму развіццю жывёлагадоўлі, будаўніцтву новых жывёлагадоўчых комплексаў і сучасных малочнатаварных фермаў.
— За апошнія два гады сітуацыя ў малочнай жывёлагадоўлі значна палепшылася, — падкрэсліў Леанід Мікалаевіч. — Летась сярэдні надой малака ад каровы па вобласці даведзены да 3507 кілаграмаў. У сельгаспрадпрыемствах “Брылёва” і “Сож” Гомельскага раёна пераўзышлі рубеж у восем тысяч кілаграмаў, амаль трэць гаспадарак выйшла на чатыры тысячы. А сёлета ў цэлым па вобласці намецілі пераадолець чатырохтысячны рубеж. Зараз жывёлаводы прагрэсіруюць па вытворчасці малака ў параўнанні з мінулым годам. З пераводам кароў на пашавае ўтрыманне прадуктыўнасць дойнага статка значна ўзрасце.
Немалаважна і тое, што з-за межаў вобласці на Гомельшчыну завозіцца высокапрадуктыўны племянны маладняк з высокім генетычным патэнцыялам.
Паралельна з малочнай жывёлагадоўляй прымаюцца меры і па развіццю мясной.
На прэс-канферэнцыі многа ўвагі нададзена і праблемам, што пакуль маюць месца ў стратных гаспадарках.
Былі закрануты і пытанні пераспецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый у Брагінскім, Хойніцкім, Нараўлянскім і некаторых іншых раёнах, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. У аснову такой пераспецыялізацыі ў раслінаводстве пакладзена змяненне структуры пасяўных плошчаў на вырошчванне культур з найменшым накапленнем радыёнуклідаў, а ў жывёлагадоўлі прадугледжана перавесці малочную жывёлагадоўлю на мясную з малазатратнымі, але высокаэфектыўнымі і энергазберагаючымі тэхналогіямі.
На прэс-канферэнцыі разглядаліся таксама пытанні прыцягнення спецыялістаў і кадраў масавых прафесій у сельскую гаспадарку, паляпшэння сацыяльна-бытавога жыцця вяскоўцаў і некаторыя іншыя.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей