Да шкваркі і бульба

  • 1439
  • 11:16
  • 24.01.2008
Поделиться
Адкрытае акцыянернае таварыства “Саўгас-камбінат “Сож” Гомельскага раёна не толькі пастаянна нарошчвае вытворчасць і рэалізацыю дзяржаве свініны, а і дабіваецца поспеху
ў раслінаводстве.

Тут ужо некалькі дзён запар у комплексе вядуць усе палявыя работы, у тым ліку і сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур. А нядаўна звенавы механізаванага звяна па вырошчванню бульбы Л. С. Борахаў прыступіў да пасадкі ранніх сартоў клубняў. За дзень Леанід Сцяпанавіч выконвае работу на 7 — 8 гектарах, што значна больш нормы.
Стараннасцю на падрыхтоўцы глебы пад кукурузу і іншыя больш познія яравыя культуры вызначаюцца маладыя механізатары Валерый Кавалёў і Сяргей Драздоў, якія нядаўна пераехалі ў прад-прыемства з Буда-Кашалёўскага раёна.
Начальнік раслінаводчага аддзялення вёскі Краўцоўка В. В. Чапурны паведаміў, што пад кукурузу, як і пад бульбу, будзе ўнесена да ста тон арганічных удабрэнняў. Гэта ў немалой ступені забяспечыць высокую ўраджайнасць гэтых прапашных культур. Сёлета плануецца ўраджайнасць бульбы давесці да 400 цэнтнераў, а кукурузы на зерне — да 80 цэнтнераў з гектара.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей