Рокат матораў абудзіў палі Ельскага раёна. У ліку першых пачалі сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур хлебаробы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Падгалле”. Штодзённа на гэтай рабоце заняты два пасяўныя агрэгаты. За кароткія тэрміны засеяна больш палавіны пло-шчы. Столькі ўжо на рахунку СВК “Старае Высокае” і КСУПа “Саўгас “Камуніст”. З кожным днём сяўба набірае тэмпы і ў іншых гаспадарках раёна. Агульнымі сіламі пасеяна ўжо амаль 1000 гектараў з планавых 3000.
Асаблівасць сёлетняй пасяўной у тым, што ў глебе можа аказацца недахоп вільгаці. Каб гэтага не дапусціць, хлебаробы плануюць завяршыць работу да 1 красавіка і падрыхтаваць значную частку плошчаў да пасадкі бульбы і сяўбы больш позніх яравых культур.
У сакавіку плануецца правесці і падкормку азімых культур, якія маюць зараз добрыя віды на ўраджай. На рапсавым полі гэта работа вядзецца на апошніх гектарах, а на збожжавым яна толькі разгортваецца. Аснова будучаму ўраджаю закладваецца з такім разлікам, каб намалаціць не менш за 26 тысяч тон хлеба.
— Удабрэнні і тэхніка ёсць, — гаворыць старшыня райвыканкама С. М. Канопліч. — А вось з гаручым праблема. Працуем, як кажуць, з колаў, без запасу нават на дзень, за рэдкім выключэннем.
Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што летась пад пасяўную кампанію было выдзелена амаль 50 працэнтаў паліва для трактароў за кошт дзяржаўных крыніц. Атрымалі яго своечасова. Сёлета ж сельгаспрадпрыемствам гаручае поўнасцю трэба набываць самім. І ў асноўным за кошт крэдытаў. А іх таксама нялёгка ўзяць. Ды і цэны ў параўнанні з леташнімі значна павысіліся. Без дзяржаўнай падтрымкі, аб якой на ўзроўні ўраду і Мінсельгасхарчу ўжо гаварылася, не абысціся. Аднак пакуль паліва можа быць выдзелена, у паўднёвых рэгіёнах пройдуць тэрміны сяўбы. Вось чаму трэба неадкладна вырашыць пытанне аб дапамозе ў першую чаргу вяскоўцам, якія зараз поў-ным ходам вядуць веснавыя палявыя работы.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880