Сёлетняя вясна паднесла хлебаробам сюрпрызы. Яшчэ ў пачатку сакавіка было халодна, а ўжо ў сярэдзіне месяца з’явілася магчымасць для вядзення палявых работ. Сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур адначасова пачалі адразу дванаццаць раёнаў.Урачыста пачалася сяўба ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Судкова” Хойніцкага раёна (на здымку). Зараз тут працуе некалькі сеяльных агрэгатаў. На ўчарашні дзень у раёне было пасеяна ўжо больш як 130 гектараў.
З кожным днём набірае тэмпы сяўба ў Петрыкаўскім, Ельскім, Лельчыцкім і Рэчыцкім раёнах.
Сёлета ў Рэчыцы адбудуцца рэспубліканскія дажынкі, таму, як адзначыў старшыня Рэчыцкага райвыканкама А. В. Баранаў, збожжаваму полю тут удзяляюць асаблівую ўвагу. Калі летась пры ўраджайнасці 34,4 цэнтнера збожжа з гектара намалацілі нямногім больш як 90 тысяч тон, то сёлета маюць намер павялічыць ураджайнасць да 40 цэнтнераў, а па валавому збору хлеба пераўзысці рубеж у сто тысяч тон.
Пра гэта кіраўнікам і спецыялістам сельскіх гаспадарак Аляксандр Васільевіч расказаў у хо-дзе выязнога пасяджэння выканкама. Яно нядаўна было праве-дзена на базе гаспадарак, якія актыўна вядуць пасяўныя работы па інтэнсіўных тэхналогіях. Трэба адзначыць, што па ўра-джайнасці і валавому намалоту збожжа на працягу некалькіх гадоў Рэчыцкі раён займае першае месца ў вобласці і зараз упэўнена закладвае трывалую аснову будучаму ўраджаю.
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы мінулай зімы, на вясну добра выйшлі і азімыя культуры, якія займаюць 213 тысяч гектараў. У большасці гаспадарак прыступілі да іх баранавання і падкормкі азотнымі ўдабрэннямі. У комплексе вядуцца ўзорванне і культывацыя глебы, запраўка мінеральнымі і арганічнымі ўдабрэннямі. Усяго сёлета хлебаробы Гомельшчыны пасеюць 353 тысячы гектараў яравых культур, у тым ліку 152,9 — ранніх збожжавых і зернебабовых.
Сцяпан БАЛОТКІН
Фото БЕЛТА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


