“Многа пабачыў я за вайну, многае адазвалася болем у сэрцы, але тое, што апякло мяне ў тыя дні, калі зноў убачыўся са спаленай, пачарнелай радзімай сваёй, не параўнаць ні з чым”, — пісаў у сваёй аўтабіяграфіі Іван Паўлавіч Мележ. Лёс адмераў яму, аўтару “Палескай хронікі”, вельмі мала. Якія б творы маглі з’явіцца з-пад пяра слыннага празаіка, калі заспеў бы ён самую жахлівую тэхнагенную катастрофу XX стагоддзя? Відаць, пільнае пяро палешука вылучыла б з неразбярыхі эвакуацыі і адсялення самыя яскравыя штрыхі, найбольш каларытныя фігуры, пазначыла ўдзячнасцю тых, хто ахвяраваў уласным здароўем, каб за-сланіць наступнікаў, і па-палеску бескампрамісна адчыхвосціла тых, хто, наадварот, праявіў сквапнасць, залётным госцем шміргануўшы на паўдня ў пацярпелыя Хойнікі, каб затым атрымаць пасведчанне ліквідатара і адпаведныя льготы.
Зямляк Мележа, празаік Барыс Сачанка, сцвярджаў, што ў Івана Паўлавіча была задумка напісаць эпічны твор пра вучоных-атамшчыкаў. Мележ вельмі сур’ёзна рыхтаваўся да гэтай працы, збіраў матэрыялы, гутарыў з найбольш уплывовымі навукоўцамі. Мабыць, як таленавіты чалавек ён меў талент прадбачання на многія гады наперад, сэрцам чуў бяду, якую перажыве радзіма.
Пра цікавыя акалічнасці лёсу Івана Мележа распавядаюць і тыя, хто быў яго студэнтамі на падмаскоўнай станцыі Сходня, куды ў вайну эвакуіравалі сталічны універсітэт. Ішоў 1943-ці. Мележ выкладаў вайсковую справу, займаўся тэорыяй і фізпадрыхтоўкай з будучымі багінямі-філалагінямі. Сцвярджаюць, што гэта была адна з самых наведваемых дысцыплін, бо дзяўчат уразіў сам выкладчык — вытрыманы, спагадлівы. Не цураўся ніякай працы. Калі патрабавалася нарыхтоўваць дровы для паліва, кіраваў гэтай справай.
У чэрвені 1944-га менавіта Іван Паўлавіч узначальваў аперацыю па пераездзе універсітэта на радзіму, а потым быў куратарам студэнцкіх буд-атрадаў, што працавалі на аднаўленні корпуса біяфака. “...Вечарамі збіралі-ся на двары ці ў актавай зале і пад музыку віртуоза-акардэаніста, былога лётчыка, студэнта-журналіста Рыгора Булацкага, і дэмабілізаванага салдата, студэнта-першакурсніка, майстра ігры на хворым ад вайны раялі Мішы Цікоцкага, вытанцоўвалі да рання полькі, вальсы, выкручвалі факстроты і танга. Іван Паўлавіч часта назіраў з лагоднай сяброўскай усмешкай за гэтым студэнцкім мурашнікам”, — згадвае Вольга Васільеўна Казлова, дачка вядомага дзяржаўнага дзеяча В. І. Казлова (куратарам у яе быў Мележ).
Пасля заканчэння універсітэта Іван Паўлавіч вучыўся ў аспірантуры. Час быў пасляваенны, гаротны, а трэба было апрача вучобы дапамагчы ў аднаўленні бацькоўскай хаты. На радзіму Мележ вёз хлеб і кнігі. З 1948 года Іван Паўлавіч ужо працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Па ўспамінах былой яго студэнткі Алены Васілевіч, “ён не ставіў мяжы паміж сабою і студэнтамі... Часам здавалася, то ён не так вучыць, як раіцца, не так прымушае слухаць сябе, як хоча паслухаць субяседніка, хоць ён і вучань”.
Пачатак рамана “Людзі на балоце” з’явіўся ў часопісе “Полымя” ў жніўні 1961-га. У 1965-м — дастойны працяг — “Подых навальніцы”. Раманамі сталі зачытвацца. “Іван Паўлавіч не проста ўразіў сваёй багатай, настоенай палескімі зямлёй і сокамі, беларускай мовай, але свежа ўдыхнуў у яе жыццёвасць, паўнакроўнасць, надаў ёй хараства, высокай культуры”, — падкрэслівае пісьменнік Генрых Далідовіч, якому яшчэ студэнтам філфака Белдзяржуніверсітэта давялося ўдзельнічаць у семінары па раману, на якім прысутнічаў Мележ.
У 1972-м дылогія была адзначана Ленінскай прэміяй. На жаль, толькі ў 1978-м, пасля смерці празаіка, было завершана друкаванне рамана “Завеі, снежань”.
Жыццё роднага Палесся, яго лю-дзей заўсёды цікавіла Івана Паўлавіча. “У тым, што пішу, трымаюся бліжэй да перажытага, добра зведанага”, — зазначаў Мележ у сваёй аўтабіяграфіі. Ён завітваў на радзіму, каб даведацца навіны, дапамагчы ў вырашэнні розных спраў. З далёкіх вандровак дасылаў лісты сваім родным у Каранёўку і Глінішчы. І сёння да асобы класіка беларускай літаратуры і яго твораў непадробная цікавасць на радзіме.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880