Мяняе аблічча вёска Губічы — цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва з аднайменнай назвай. За апошнія чатыры гады ад папярэдніх выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў гэтая гаспадарка ў Буда-Кашалёўскім раёне зрабіла найбольш прыкметны крок наперад па ўсіх напрамках сваёй дзейнасці. Падвоіліся вытворчасць малака і мяса, а таксама рэалізацыя гэтай прадукцыі дзяржаве. Больш як у два разы павялічыўся сярэдні надой ад каровы і дасягнуў пяці тысяч кілаграмаў. Больш вырошчваецца і прадаецца дзяржаве прадукцыі раслінаводства, у тым ліку гародніны. Агульная гадавая выручка перавышае тры мільярды рублёў. Прыкметна павялічваецца і чысты прыбытак, асабліва ад малака, рэнтабельнасць якога пастаянна павышаецца. Таму павялічваецца і заработная плата вяскоўцаў. Вобразна кажучы, за мінулыя гады кашалькі ў работнікаў кааператыва патаў-сцелі амаль у два разы.
Значную частку прыбытку кааператыў накіроўвае на стварэнне добрых умоў працы, адпачынку і быту вяскоўцаў. Толькі сёлета капітальна адрамантаваны і па-сучаснаму абсталяваны пакой адпачынку жывёлаводаў, заасфальтавана частка тэрыторыі фермы. Зроблена выгульная пляцоўка, наведзены парадак у кароўніках і цялятніках.
Аб гэтым напомнілі жывёлаводам на перадвыбарным сходзе старшыня СВК М. А. Рыбік і старшыня прафкама Л. І. Кузьмянкова. Па-дзелавому вялася гаворка аб далейшым умацаванні эканомікі сельгаспрадпрыемства і паляпшэнні жыцця вяскоўцаў. У рабоце сходу прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі абкама прафсаюза работнікаў АПК.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880