Энергетычная праблема з’яўляецца актуальнай для ўсіх індустрыяльна развітых дзяржаў і ў першую чаргу для тых, якія не маюць уласных запасаў нафты і газу. Для Беларусі яна ўскладняецца сёлета па прычыне рэзкага падаражання расійскага газу. У сувязі з гэтым ў аблвыканкаме праведзена нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці па пытаннях работы народнагаспадарчага комплексу ва ўмовах змянення тарыфаў на энерганосьбіты на 2007 год.
Перш чым перайсці да асноўнай тэмы, старшыня аблвыканкама
А. С. Якабсон адзначыў, што летась выкананы асноўныя прагнозныя паказчыкі амаль па ўсіх напрамках народнагаспадарчай дзейнасці. Рост вытворчасці валавой прадукцыі перавысіў дзевяць працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Яшчэ лепшых вынікаў дабілася прамысловасць. Па ўдзельнай вазе аб’ёмаў прамысловай прадукцыі вобласць займае лідзiруючыя пазіцыі ў рэспубліцы. Ёсць добрыя напрацоўкі ў знешнеэканамічнай дзейнасці. Згодна з папярэднімі падлікамі, станоўчае сальда павінна перавысiць паказчык 2005 года.
— На бягучы год перад намі стаяць больш напружаныя задачы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Гомельшчыны, — падкрэсліў Аляксандр Серафімавіч. — І працаваць у сувязі з падаражаннем тарыфаў на газ прыйдзецца ў больш складаных умовах. Трэба ўлічваць яшчэ і той факт, што рост цэн на энерганосьбіты не павінен прывесці да рэзкага павелічэння іх на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, а ў асноўным ляжа на суб’екты гаспадарання.
Вобразна кажучы, газавая “падножка” не павінна спыніць рост нашай эканомікі. Зараз стаіць задача: распрацаваць канкрэтныя меры па кожнаму прадпрыемству, якія будуць накіраваны на мінімізацыю страт ад росту цэн на прыродны газ у 2007-м і ў наступныя гады. Нельга страціць тэмпы развіцця, якія закладзены і дасягнуты ў 2006 годзе. Асабліва вялікая работа ў гэтым плане чакаецца на энергаёмістых прадпрыемствах. На Гомельшчыне іх нямала. У асобных агульная вага энерганосьбітаў у сабекошце прадукцыі даходзіць да 15 — 18 працэнтаў, у той час як у сярэднім па вобласці гэты паказчык складае 9,7 працэнта.
Губернатар далей адзначыў, што ў вобласці праводзіцца вялікая работа па ўкараненню новых энергаэфектыўных тэхналогій і выкарыстанню патэнцыялу энерга¬зберажэння. А зараз намаганні патрэбна патроіць. Трэба таксама пастаянна дабівацца павышэння эфектыўнасці паліўна-энергетычных рэсурсаў і структурнай перабудовы эканомікі, якая павінна быць накіравана на развіццё менш энергаёмістых галін і большае выкарыстанне мясцовых відаў паліва.
Свае погляды на перабудову работы ва ўмовах змянення тарыфаў на энерганосьбіты выказалі кіраўнікі “Гомельаблгазу”, “Гомельэнерга”, буйных прамысловых прадпрыемстваў вобласці.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880