Са старадаўніх часоў дайшоў да нашых дзён прыгожы абрад славянскіх народаў — калядаванне. Пераапранутыя ў казачных персанажаў калядоўшчыкі з песнямі і жартамі хадзілі ад хаты да хаты, славячы руплівага гаспадара, увішную гаспадыню-прыгажуню ды іх разумных дзетак...На гэтым тыдні, калі вечары кароткіх зімовых дзён памечаны Святкамі, калядоўшчыкі асабліва жартаўлівыя і пацешныя. У вёсцы Чырвоная Слабада Акцябрскага раёна, дзе давялося пабываць два дні таму, ражаныя сустрэлі нас нават на малочнатаварных фермах КСУП “Чырвонаслабодскі”. З гармонікам і бубнам, вясёлымі прыпеўкамі яны сустракалі кожнага, хто завітае ў гаспадарку. Здзівілі святочным убранствам і жывёлагадоўчыя памяшканні — чыста прыбраныя, упрыгожаныя галінкамі елкі і сасны, рознакаляровымі гірляндамі. Нават музыка з дынамікаў неслася пад дахам кароўнікаў, “цешачы” цялятак і рагуль, з апетытам паядаючых смачны сілас.
Як высветлілася, у Акцябрскім раёне ў апошнія гады праводзіцца конкурс на лепшае архітэктурна-мастацкае афармленне будынкаў і тэрыторый, прыўрочаны да святаў Новага года і Каляд. Удзел у конкурсе прымаюць арганізацыі, прадпрыемствы, установы, сельскагаспадарчыя арганізацыі ўсіх форм уласнасці. Па шасці намінацыях падводзяцца вынікі і вызначаюцца пераможцы. Вось і КСУП “Чырвонаслабодскае” заняло першае месца сярод сельгаспрадпрыемстваў. А як жа справы з надоямі малака на фермах гаспадаркі? Паспяшаюся супакоіць — тут умеюць не толькі спяваць ды танцаваць, але і працаваць. Зараз надоі малака складаюць 11 — 12 кілаграмаў у суткі, што з`яўляецца адным
з лепшых паказчыкаў у раёне.
Самадзейных артыстаў для ўдзелу ў конкурсе не прыйшлося шукаць далёка. Імі сталі даяркі, даглядчыцы маладняку, ветурачы і іншыя працаўнікі ферм. Але вяскоўцы пераканаліся — працавітыя ды творчыя людзі да ўсяго здатныя!
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


