Нараўлянскі раён зрабіў значны крок наперад у галіне грамадскай жывёлагадоўлі. Ужо сёлета тут набліжаюцца да чатырохтысячнага рубяжа па надоях малака ад каровы. Рост у параўнанні з папярэднім годам складзе каля паўтоны.
Характэрна, што жывёлаводы дабіваюцца прыбаўкі прадукцыі пастаянна, як летам, так і зімой. Вось і ў гэтыя дні ў сярэднім ад каровы яны атрымліваюць прыкладна па дзесяць кілаграмаў малака, або па 1,3 — 1,4 кілаграма больш, чым у адпаведныя дні летась.
Тут своечасова падрыхтаваліся да пераводу грамадскага пагалоўя да стойлавага перыяду і зараз вядуць работы па зімоваму распарадку дня. Жывёле выдаюцца паўнацэнныя рацыёны, бо кармоў назапашана значна больш, чым летась. Лепшая іх якасць і пажыўнасць. Адрамантаваны і ўцеплены жывёлагадоўчыя памяшканні. На фермах створаны належныя ўмовы для працы, быту і адпачынку людзей.
У гэтым пераканаліся і ўдзельнікі абласнога семінара-нарады па пытаннях арганізацыі зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і стварэння неабходных умоў для работы людзей, які нядаўна быў праведзены ў Нараўлянскім раёне. Паўсюдна назіраюцца добрыя змены ў арганізацыі работ і высокія паказчыкі. У СВК “Чырвоны баец” і КСУП “Кіраўскае” за апошнія два гады рэзка ўзраслi пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у тым ліку і кароў, а таксама прадуктыўнасць статка. Толькі сёлета за дзесяць месяцаў прыбаўка перавышае 20 працэнтаў у параўнанні з леташнім. Праглядваюцца і добрыя перспектывы.
На пленарным пасяджэнні памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька падкрэсліў, што ў сувязі з катастрофай на ЧАЭС у раёне адчуваецца недахоп спецыялістаў, кадраў масавых прафесій у жывёлагадоўлі, ёсць іншыя цяжкасці, але людзі супрацьпастаўляюць ім стараннасць, арганізаванасць. Таму і справы тут ладзяцца. Лепшы вопыт нараўлянскіх жывёлаводаў рэкамендавана абагульніць і распаўсюдзіць у іншых раёнах.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880