Народны гурт “Лутава” вядомы на Лоеўшчыне як захавальнік старадаўніх песень, двойчы лаўрэат фестываляў “Беларусь — мая песня”.
Унікальны ён сваёй самабытнай манерай спеваў, сугучнасцю галасоў, для якіх і акампанемент не патрэбен. У лістападзе 2007-га “Лутава” адзначыць 20-годдзе. Адметна, што ўвесь гэты час асноўная частка калектыву застаецца нязменнай.
Кіраўнік гурта Тамара Шапавал здолела сабраць вакол сябе ўлюбёных у фальклор роднай зямлі жанчын з вёсак Старая і Новая Лутава, Глушэц. У іх рэпертуары шмат рэдкіх песень, у тым ліку і абрадавых — калядных, валачобных, купальскіх, русальных...
Самі “Песняры” захацелі паслухаць “Лутаву”, каб з глыбінь жыватворных “зачэрпнуць” для сябе самае меладычнае і кранаючае. Сустрэча адбылася ў час святкавання 501-га дня нараджэння Лоева. Трэба было бачыць, з якім захапленнем і зачараваннем слухалі лутаўчанак удзельнікі ансамбля! “Выдатна!” — такую ацэнку ў свой адрас чулі спявачкі літаральна пасля кожнай песні. І апладзіравалі ім знакамітыя “Песняры” ад душы! “Лутава” як самых дарагіх гасцей запрасіла “Песняроў” завітаць на святкаванне свайго 20-годдзя.
Тамара КРУЧЭНКА
Фото БЕЛТА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


