На працягу апошніх трох гадоў у кааператыве “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна зроблены значны крок наперад па развіццю грамадскай жывёлагадоўлі. Тут прыкметна павысілася прадуктыўнасць дойнага пагалоўя і маладняку на дарошчванні і адкорме, а таксама захаванасць жывёлы.
Ужо летась гадавая прыбаўка па надоях малака перавысіла 600 кілаграмаў. У сярэднім атрымана 4400 кілаграмаў малака. Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю калгаса. Сёлета работнікі фермы маюць намер давесці надой малака ад каровы да 5800 кілаграмаў. У гэтыя асеннія дні ў дзень ад каровы тут атрымлiваюць звыш 18 кілаграмаў малака. Яшчэ большых надояў дабіваюцца Ніна Аляксееўна Жывадзёрава, Алена Міхайлаўна Залеская, Ганна Пятроўна Краснікава.
Даяркі падкрэсліваюць, што поспех не выпадковы. Для іх работы створаны неабходныя ўмовы. Летам і зімой жывёла ўдосталь забяспечана кармамі. Рацыёны пастаянна абагачаюцца пажыўнымі рэчывамі і вітамінамі, у іх ўводзяцца біялагічна-вітамінныя дабаўкі. Таму не толькі расце вытворчасць малака, а і павышаецца яго тлустаcць. Пры базіснай 3,4 працэнта, яна фактычна складае 3,8. Атрымліваюцца дадатковыя сотні цэнтнераў малака. Расце і заработная плата.
Жывёлагадоўчая ферма і тэрыторыя вакол яе пастаянна мяняюць выгляд і прыгажэюць. Пяць кароўнікаў капітальна рэканструяваны і адрамантаваны. Зроблены зручныя кармушкі і паiлкi для жывёлы. Устаноўлена новае халадзільнае абсталяванне. Па-сучаснаму абладжаны пакой для адпачынку жывёлаводаў. Усё гэта ўбачылі ўдзельнікі абласнога семінара, якія пабывалі нядаўна ў Крыўску.
А ферма тым часам працягвае пашырацца. Па арыгінальнаму праекту будуецца памяшканне па ўтрыманню маладняку буйной рагатай жывёлы з прасторнай выгульнай пляцоўкай. Старшыня кааператыва А. П. Падалячын падкрэслівае, што будаўніцтва гэтага памяшкання вядзецца ўласнымі сіламі. Да пачатку зімы яно будзе заселена жывёлай.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880