Ажыццяўляючы ў ходзе сумеснага творчага семінара наведванне меліяраваных зямель Жыткавіцкага раёна, мы, журналісты і пісьменнікі Го-мельшчыны, былі літаральна заварожаны рыбным багаццем рыбгаса “Чырвоная Зорка”.Падоўгу любаваліся, як падхопленая патокам вады, укормленая рыба неслася па працяглых драўляных жалабах, зрэдчас робячы “сальта” ў паветры. Многім з нас удалося нават паспрабаваць сваю “рыбацкую” ўдачу (на здымку). Гаспадарка займаецца развядзеннем карпа, карася, амура, таўсталобіка, шчукі. Атрымліваюць тут да 600 тон рыбы ў год. У бліжэйшай перспектыве плануюць разводзіць судака і сома.
Рыбгас размешчаны на тэрыторыі, дзе колісь былі непралазныя балоты. Цікава, што тут уме-ла, з выгадай для чалавека выкарыстоў¬ваюць лішкі “вільгаці”, забранай у зямлі, для папаўнення воднага запасу тутэйшых сажалак. Дарэчы, на шэрагу з іх арганізавана не толькі прамысловая здабыча рыбы, але і аматарская. Набыўшы адпаведны білет за крыху больш чым 20 тысяч рублёў, можна нядрэнна адпачыць з вудай, паспытаць юшкі свайго прыгатавання.
60 працэнтаў сельгасугоддзяў Жыткаўшчыны складаюць асушаныя землі. У раёне 2250 кіламетраў меліяраваных каналаў, 240 кіламетраў дамб, 24 помпавыя станцыі. За ўсім гэтым патрэбен адпаведны догляд, каб належным чынам рэгуляваць паветрана-водны баланс краю.
Мы бачылі салідныя ўраджаі кукурузы, цыбулі на прасторных плантацыях былых балот, што гаварыла “за” меліярацыю. Але ж хацелася пачуць меркаванні акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Мікалая Мікалаевіча Бамбалава, чалавека, які шмат гадоў займаецца праблемамі нашага Палесся. Чаму так актыўна адбываецца дэградацыя глебы? Ці трэба нам сёння асушаць новыя плошчы? Ці маюць рацыю тыя, хто настойвае на вяртанні балотаў?
Гэтыя і іншыя пытанні задалі акадэміку падчас прэс-канферэнцыі ў Тураве. Мікалай Мікалаевіч вобразна выказаўся пра тое, што працэс дэградацыі глебы прагрэ¬сiруе прапар-цыянальна дэградацыі чалавека. І з гэтым нельга не пагадзіцца.
Беларусь практычна вычарпала ліміт меліярацыі для сельскагаспадарчых патрэб. Аднак да-датковых плошчаў асвойваць няма неабходнасці. Варта адрэгуляваць і дагледзець па-гаспадарску тое, што маем. ”Рэстаўрыраваць” балоты, на думку акадэміка, ёсць сэнс толькі там, дзе вялася прамысловая дабыча торфу, а цяпер гэта здзічэлыя, пажаранебяспечныя землі, бо там пашкоджаны тарфяны слой. Да 8 тысяч пажараў штогод адбываецца на такіх участках, што прыводзіць да выгарання значных (да 12 тысяч гектараў) плошчаў. Як сказаў М. М. Бамбалаў, час ужо і спыняць прамысловую выпрацоўку торфу.
У адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай па захаванню і выкарыстанню меліяраваных земляў, што з’яўляецца, як вядома, састаўной часткай Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, жыткаўчане плануюць у бліжэйшыя гады ачысціць усю меліяратыўную сетку раёна (гэта мы назіралі ў КСУП “Коленскае”), каб нармалізаваць экалагічную сітуацыю і, вя-дома ж, найлепш паўплываць на ўра¬джайнасць сельскагаспадарчых культур.
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


