На карце Добрушскага раёна сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Кругаўскі” займае асаблівае месца — найбольш пацярпелы ад чарнобыльскай катастрофы і па ўсіх параметрах самы меншы. Хлебаробы прыязджаюць сюды на работу разам са старшынёй М. У. Дзеркачовай.
— Людзей у нас працуе значна менш, чым у любой іншай гаспадарцы, — зазначае Марыя Уладзіміраўна. — Але неадкладныя палявыя сельскагаспадарчыя работы не зацягваем. Заўсёды праводзім іх хутка і на высокім агратэхнічным узроўні. Яшчэ толькі закончылі жніво, а ўжо прыступілі ў ліку самых першых гаспадарак раёна да сяўбы азімых культур.
Права пачаць пасяўныя работы прадастаўлена лепшаму сеяльнаму экіпажу ў саставе Мікалая Мікалаевіча Плешава і Мікалая Паўлавіча Курачкіна. Мяркуюць засяваць да сарака гектараў за змену пры высокай якасці. У бліжэйшы час да работы падключацца яшчэ два сеяльныя агрэгаты.
Адначасова высокімі тэмпамі вядуцца работы па ўзорванню і культывацыі глебы, унясенню мінеральных удабрэнняў пад азімае жыта. Стараннасцю ў працы вызначаюцца Уладзімір Іванавіч Горбаў, Аляксандр Уладзіміравіч Зваротны, іншыя механізатары, якія дзённыя заданні выконваюць больш як на 150 працэнтаў.
— Сёлета нам трэба пасеяць жыта амаль на тысячы гектарах, — расказвае аграном Н. І. Маёрава. — Больш палавіны гэтай плошчы падрыхтавана ўжо, а да канца тыдня павінны закончыць работу на астатняй. У цэлым жа асеннюю сяўбу пастараемся завяршыць не пазней 20 верасня. Хаця землі па сваіх пажыўных якасцях вельмі бедныя, мяркуем на круг атрымаць звыш 20 цэнтнераў збожжа і не менш як на дзесяць працэнтаў у параўнанні з сёлетнім павялічыць яго валавы збор.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880