ЮНамеснік начальніка Добрушскага райсельгасхарчу В. К. Кляцко пачала працаваць заатэхнікам у раёне больш трыццаці гадоў назад. Кукуруза тут вырошчваецца пастаянна.
— Толькі я не памятаю, каб раней “каралева палёў” была такой высокаўраджайнай, як сёлета, — гаворыць Валянціна Канстанцінаўна. — Да таго ж, выдатна вырасла не на асобных участках, а паўсюдна.
Разам з кіраўнікамі раёна праехалі па палях некалькіх гаспадарак. Нават паверыць цяжка, што кукуруза парасла, як малады сасняк: густая, высокая, месцамі перавышае чатыры метры. І не выпадкова. У апошнія гады гэтай кармавой і зерневай культуры надаецца ў раёне першаступеннае значэнне. Яе пасевы расшырылі амаль у два разы і давялі да 6600 гектараў. Вырошчваецца зараз кукуруза толькі па інтэнсіўных тэхналогіях з прымяненнем высокаўраджайнага насення.
Сёлета ў сувязі з хуткім ростам пустазелля пасля дажджоў двойчы правялі міжрадковую апрацоўку пасеваў, а месцамі іх апрацавалі і па трэцяму разу. Унеслі і хімічныя прэпараты. Таму і такая ўраджайнасць. Але яна не толькі радуе, а і засмучае. Самаходную і прычапную тэх-ніку, якой традыцыйна ўбіралі кукурузу, сёлета выкарыстоўваць немагчыма. Яна не разлічана на такую гушчыню і вышыню кукурузы. А тут яшчэ пастаянна ідуць даж-джы: на поле не ўлезці.
— Становішча сапраўды вельмі складанае, — заклапочана расказвае начальнік райсельгасхарчу
А. В. Антановіч. — Але мы сітуацыю не драматызуем, а стараемся выкарыстаць усе рэзервы і магчымасці, каб своечасова і без страт убраць кукурузу.
Аляксандр Віктаравіч паведамляе, што выручае сельмашаўская тэхніка. У раёне зараз ёсць 27 камбайнаў “КЗР-10”. Ва ўсіх збож-
жаўборачныя прыстаўкі памянялі на кормаўборачныя. У ліку першых у раёне пры дапамозе гэтай тэхнікі пачалі ўборку кукурузы на сілас у прыватным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Церахоўка-Агра”. Механізатар Міхаіл Генадзьевіч Мальцаў за дзень тут нарыхтоўвае да трохсот тон сіласнай масы. Дырэктар гаспадаркі
Р. В. Траціннікаў зазначае, што высокапрадукцыйна выкарыстоўваецца і іншая тэхніка. Праўда, бываюць выпадкі, калі камбайны або транспартныя сродкі загрузаюць. Але доўга не прастойваюць — прама ў полі знаходзяцца магутныя энерганасычаныя трактары, пры дапамозе якіх тэхніка буксіруецца.
Знаходзяць выйсце для паспяховай корманарыхтоўкі ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Крупец”, “Калінінскі”, “Абарона”, іншых гаспадарках раёна. Кармавая база ўмацоўваецца. Кукурузны сілас у ёй зойме больш пяцідзесяці працэнтаў. А гэта корм малакагонны. Тут да месца будзе нагадаць, што яшчэ два гады назад у раёне ў сярэднім ад каровы не надойвалі і трох тысяч кілаграмаў малака, а сёлета мяркуюць перавысіць чатырохтысячны рубеж.
У перспектыве плануецца атрымаць пяць тысяч кілаграмаў ма-лака ад каровы. Асобныя гаспадаркі такія паказчыкі плануюць мець ужо сёлета, а далей замахнуліся і на сямітысячныя надоі. Кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак амаль паўсюдна сыходзяцца на думцы, што добрым спадарожнікам на шляху да намечаных вышынь у першую чаргу будзе “каралева палёў”.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


