Абноўлены, памаладзелы, з адрэстаўрыраванымі будынкамі і вуліцамі сустрэў нас райцэнтр Паставы на Віцебшчыне — сёлетні гаспадар Дня беларускага пісьменства. Сімвалічна, што менавіта тут, па-суседству з Полаччынай, адкуль пайшло асветніцтва і першадрукарства, ушаноўвалі мы яго вялікасць Слова. На Віцебшчыне гэтае свята гасцявала ўжо ў чацвёрты раз. Прыкметна, што ў краі выдаецца звыш 130 газет, 22 з іх — дзяржаўныя.На цэнтральнай плошчы гарадка вочы разбягаліся ад шматколернасці прадстаўленых выданняў. Тут адбыўся фестываль кнігі і прэсы з удзелам пісьменнікаў, журналістаў, выдаўцоў. Бралі ўдзел у шматлікіх сустрэчах і члены грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з Гомельшчыны — драматург Васіль Ткачоў, паэты Алена Кобзева, Святаслаў Крупенька.
Сонечны, цёплы вераснёўскі дзень паўплываў на настрой усіх, хто рознымі шляхамі-пуцявінамі, з усіх куточкаў Беларусі прыехаў, каб засведчыць сваю цікавасць і павагу да мінулага, каго цікавяць сённяшнія набыткі ў паліграфіі, журналістыцы, духоўнай сферы.
Сімвал праваслаўя — Агонь ад Гроба Гасподняга са Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска — быў дастаўлены ў Паставы. Таму вельмі шматлюдна было каля мясцовай царквы, дзе адбылася святочная літургія і быў пасаджаны сад малітвы. Гасцінна запрашалі пастаўчан і гасцей горада паспяваць і патанцаваць шматлікія фальклорныя калектывы, народныя майстры прапанавалі непаўторную кераміку, вырабы з саломкі ў сваім “горадзе”. Цэлыя вуліцы ў цэнтры Пастаў былі запоўнены імправізаванымі кафэ і рэстаранчыкамі.
А ўрачыстае адкрыццё свята праходзіла ў маляўнічым парку, на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Старшыня аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Косінец агучыў тэкст віншавання ўдзельнікаў свята ад Прэзідэнта нашай краіны. Яркай, запамінальнай стала цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў 46-га рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі” (упершыню яму нададзены статус нацыянальнага), уручэнне ганаровых знакаў-сімвалаў “Залаты фаліянт”. Найвышэйшую ўзнагароду — дыплом імя Францыска Скарыны і “Залаты фаліянт” журы прысудзіла двухтомніку “Победа: 1418 дней Великой Отечественной войны”, “Память со слезами на глазах” выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч, уручаючы ўзнагароды творцам, падкрэсліў: “Гэтай дзеяй мы аддаём даніну павагі першадрукарам, нашым асветнікам Еўфрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, Сымону Буднаму, усім тым, хто працаваў і працуе на ніве кнігадрукавання, на ніве пісьменства — аснове нашай многавяковай нацыянальнай культуры.”
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


