Камбайны на прысядзібных участках

  • 1643
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Больш як сто работнікаў камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Ельскі” вырошчваюць збожжавыя і зернебабовыя культуры на ўласных прысядзібных участках. З іх уборкай праблем не ўзнікае. Як і ў папярэднія гады, сёлета дапамог саўгас.
— Нягледзячы на тое, што збажына ў гаспадарцы займала больш як 1400 гектараў, жніво мы правялі першымі ў раёне, давялі да ладу збожжа новага ўраджаю, стварылі з запасам насенны фонд і прыступілі ўжо да сяўбы азімых культур пад ураджай 2007 года, — расказвае дырэктар А. Г. Марозава. — Гэта дазволіла адразу чатыры камбайны задзейнічаць на прысядзібных участках людзей. Асабліва пастараліся экіпажы ў саставе камбайнераў Аляксандра Маліноўскага з Міхаілам Дыбчуком і братоў Мікалая і Сяргея Апенькаў, якія і на жніве ў саўгасе занялі прызавыя месцы. Дапамагаем убіраць збожжавыя і жыхарам прыгарада Ельска.
Старшыня Ельскага райвыканкама С. М. Канопліч напамінае, што раён першым у вобласці закончыў уборку збожжавых і зернебабовых культур, апераджаючы графікі вядзе іншыя гаспадарчыя работы. Зараз па прыкладу саўгаса “Ельскі” добра арганізавана дапамога насельніцтву ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Падгалле”, “Нівіцы”, іншых сельгаспрадпрыемствах раёна. На прысядзібных участках трэба было ўбраць каля дзвюх тысяч гектараў збожжавых культур. Зараз работы вядуцца на апошніх гектарах.
А як ідуць справы ў цэлым па вобласці па арганізацыі ўборачных работ на прысядзібных участках насельніцтва? Начальнік аддзела раслінаводства абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання
М. С. Калеснікаў тлумачыць, што дапамога людзям лепш вядзецца ў тых раёнах, якія паспяхова вядуць жніво і ў грамадскім сектары. Напрыклад, заканчваюць абмалот збожжавых насельніцтву ў Петрыкаўскім раёне. Арганізавана вядуцца работы ў гэтым плане ў Нараўлянскім, Буда-Кашалёўскім і некаторых іншых раёнах. Але не ўсюды. У выніку ў сярэднім па вобласці пакуль не ўбрана на прысядзібных участках і сарака працэнтаў збажыны. Безумоўна, сёлетняе жніво складанае, у апошнія дні часта ідуць дажджы. Але там, дзе не зацягнулі з пачаткам уборачных работ і вядуць іх арганізавана, цяжкасці пераадольваюцца хутчэй і значна менш страт вырашчанага хлеба.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей