Золата бывае рознае. Такое, як каштоўны метал з табліцы Мендзялеева — усім вядомы Aurum. Такое, як узнагарода — беларускія медалі на Алімпійскіх гульнях. Такое, як у сэрцы — добрым і чулым. А бывае яшчэ і золата пражытых сумесна гадоў — такое, як у сям’і Яніны Віктараўны і Віктара Мікалаевіча Шацько, што днямі адзначылі 50-гадовы юбілей сумеснага жыцця.А пачалася гэта шчаслівая гісторыя ў 1955 годзе ў Брэсце. Менавіта там кадравы афіцэр-танкіст Віктар Мікалаевіч, родам з Саратаўскай вобласці, пазнаёміўся з беларускай прыгажуняй Янінай Віктараўнай, што прыехала ў абласны цэнтр у камандзіроўку з Мінску. Адносіны адразу ж сталі сяброўскімі і, больш таго, праз год яны выраслі ў вяселле. З’явіліся дзеці — ды яшчэ якія! Дачка Наталля — зараз старэйшы выкладчык Гомельскага тэхнічнага універсітэта імя П. Сухога. Сын Аляксандр — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
— Бывалі ў нашай сям’і розныя часы. Але галоўнае, што мы ўвесь час кахаем адзін аднаго, і на цяжкасці не звяртаем увагі, — дзеліцца сакрэтамі ўдалага шлюбу Яніна Віктараўна. — Калі было трэба і саступалі адзін аднаму ў пэўных сітуацыях — гэта ж жыццё! А без узаемаразумення і павагі нічога б не выйшла!
Глядзіш у вочы гэтай вясёлай жанчыны, што 20 гадоў аддала выкладанню замежнай мовы ў Гомельскім палітэхнічным тэхнікуме, і разумееш, што яна папросту жыццярадасны чалавек, які не схіляе галавы перад складанасцямі. І ўсе 50 гадоў робіць свой дом утульным для мужа, дзяцей, унукаў.
— Ой, бабуля так хораша спявае! І дзядуля таксама! — падключаецца да размовы старэйшая ўнучка юбіляраў Яніна. — Бабуля актыўная і ў грамадскіх справах. Яна была сакратаром партарганізацыі, а таксама старшынёй прафкома тэхнікума, калі там працавала. А дзядуля пасля звальнення ў запас з Узброеных Сіл узначальваў аддзел кадраў “Гомельліфта”, а потым НВП “Энергія”.
Гледзячы на гэтую шчаслівую пару — Яніну Віктараўну і Віктара Мікалаевіча — хочацца пажадаць, каб іх дзеці і ўнукі таксама здабылі сваё сямейнае золата!
Наталля Старчанка
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


