За зажынкамі — дажынкі

  • 1614
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Здаецца, яшчэ зусім нядаўна камбайнеры вобласці спраўлялі зажынкі, а ўжо недалёка і да дажынак. Асабліва добра стартавалі і ўдала фінішуюць хлебаробы Рэчыцкага раёна. У пераважнай большасці сельскіх гаспадарак хлеб убіраецца на апошніх гектарах, а асобныя рапартавалі ўжо аб заканчэнні жніва. Ды і ўраджайнасць у гэтым раёне самая высокая. На сёняшні дзень з гектара атрымліваюць прыкладна 35 цэнтнераў збожжа.
На фінішную прамую выйшлі гаспадаркі Ельскага, Петрыкаўскага, Лоеўскага, Акцябрскага і некаторых іншых раёнаў. У цэлым па вобласці ўбрана ўжо 84 працэнты зерневых і зернебабовых культур. Намалочана 654,8 тысячы тон хлеба.
Нашы камбайнеры не толькі добра папрацавалі на палях сваіх гаспадарак, а і вырашылі дапамагчы хлебаробам Магілёўскай вобласці, якія пакуль адстаюць з уборкай збожжавых культур.
— Першым выказаў жаданне паехаць на дапамогу суседзям перадавы экіпаж Мікалая Герыловіча з калгаса “Савецкая Беларусь” Рэчыцкага раёна, — расказвае намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню абл¬выканкама А. М. Паўлюкоў. — Камбайнер-тысячнік так і сказаў: “Павучым працаваць калег з Ма¬гілёўшчыны. Перададзім ім вопыт сваіх напрацовак”. Мікалая пад¬трымалі іншыя камбайнеры. На Магілёўшчыну выехаў сорак адзін экіпаж на сваіх камбайнах (на здымку).
Хаця жніво і заканчваецца, неадкладных гаспадарчых работ у вобласці застаецца шмат. Яны зараз вядуцца ў комплексе і паспяхова. Хуткімі тэмпамі рыхтуюцца глеба і насенны матэрыял пад сяўбу азімых культур пад ураджай 2007 года. Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Амаль на 18 тысячах гектараў убраны рапс. Неабмалочанай застаецца трэцяя частка пасеваў. У Ельскім і некаторых іншых раёнах рапс убралі ўжо і заканчваюць рэалізацыю яго дзяржаве. У Добрушскім раёне працягваюць звышпланавы продаж насення рапсу.
У большасці гаспадарак Ельскага раёна не толькі добра рыхтуюцца да сяўбы азімых культур, а і прыступілі да яе. Напрыклад, у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Дуброва”, “Падгалле” і некаторых іншых зараз сеюць азімыя культуры на сянаж і зялёную падкормку. Для гэтых мэт у раёне плануецца пасеяць 1200 гектараў, а на зерне будзе пасеяна 9000 гектараў.
Пакуль слабым звяном у рабоце аграпрамысловага сектара вобласці застаецца хлебанарыхтоўка. Таму ставіцца задача тэрмінова актывізаваць работы на зернетаках і больш хуткімі тэмпамі адгружаць адборнае збожжа ў дзяржаўныя засекі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей