Сёлета абласныя дажынкі намечана правесці ў Добрушы. І гэта лагічна. За апошнія два гады раён зрабіў значны крок наперад па ўраджайнасці і валавому збору збожжа.Хлебнае поле асабліва радуе хлебаробаў. Яшчэ некалькі гадоў назад у раёне з гектара намалочвалі толькі крыху больш за 20 цэнтнераў збожжа з гектара. Сёлета ж з першых дзён жніва сярэдняя ўраджайнасць перавышае тут 30 цэнтнераў з гектара. Па гэтым паказчыку дабрушане дзеляць першае-другое месцы ў вобласці з рэчычанамі.
— У нас ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах адчуваецца прыбаўка ўра¬джаю, — гаворыць старшыня райвыканкама В. Ф. Мохарава. — Ёсць і такія гаспадаркі, дзе на круг выходзіць больш як сорак цэнтнераў збожжа з гектара. Да іх ліку адносіцца і сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Крупец”. Тут вырасцілі выдатны хлеб, убіраюць яго арганізавана, i першыя ў раёне камбайнеры-тысячнікі з’явіліся менавіта ў гэтым кааператыве.
З маладымі камбайнерамі братамі Аляксандрам і Аляксеем Казарынымі, а таксама з лепшым вадзіцелем Валянцінам Качанавым я сустрэўся прама ў полі (на здымку).
— Ад усведамлення таго, што цябе цэняць, працаваць хочацца яшчэ лепш, — сказаў Аляксандр Казарын. — Мы намалацілі ўжо больш за 1100 тон хлеба. У сваім кааператыве трэба ўбіраць яшчэ больш познія збожжавыя і зернебабовыя культуры, а таксама яравы рапс. Хутчэй за ўсё дапаможам і гаспадаркам, якія адстаюць. Хачу сказаць і аб тым, што зараз добра працуюць таксама Аляксандр Андрэевіч Галкін з сынам Андрэем, іншыя нашы экіпажы.
Брыгадзір паляводчай брыгады №1 Жана Гапоненка паведаміла, што шмат увагі ў гаспадарцы ўдзяляецца і іншым палявым работам. Вызваляюцца палі ад саломы і рыхтуецца глеба пад сяўбу азімых культур. Механі¬затар Васіль Шустаў пасеяў ужо масленічную рэдзьку на падкормку жывёле позняй восенню і прыступіў да сяўбы азімага рапсу. Заканчваецца падрыхтоўка насеннага матэрыялу да сяўбы збожжавых азімых культур, якія ў кааператыве займаюць вялікія плошчы.
У гэты дзень у комплексе вяліся палявыя работы і ў суседнім СВК “Калінінскі”, дзе збожжа абмалочана на 1200 гектарах з 1500. Тон у рабоце тут задавалі на новым камбайне “КЗС-10К” Пётр Самойленка і Васіль Ярмоленка, якія намалацілі каля 800 тон збожжа і да канца жніва маюць намер перасягнуць тысячны рубеж. Стараліся і іншыя экіпажы. Збожжа з поля без затрымкі паступае на падсушку і ачыстку. Лепшае зерне адгружаецца дзяржаве.
— Гэта работа ў нас таксама вя¬дзецца паспяхова, асабліва добра арганізаваны продаж піваварнага ячменю, — падкрэслівае старшыня гаспадаркі В. К. Байдаў. — Ураджайнасць яго перавышае 45 цэнтнераў з гектара. Таму думаем план паставак дзяржаве піваварнага ячменю выканаць на 150 працэнтаў. Першапачаткова запланаваную колькасць ужо адгрузілі.
І ў цэлым па раёну з піваварным ячменем работа вядзецца выдатна. Раніцай 17 жніўня старшыня райвыканкама В. Ф. Мохарава паведаміла старшыні аблвыканкама А. С. Якабсону, што раён датэрмінова выканаў план рэалізацыі піваварнага ячменю дзяржаве. Прададзена 800 тон. Рэалізацыя збожжа гэтай культуры працягваецца. Дадаткова плануецца прадаць яго яшчэ не менш паўтысячы тон.
Вялікія надзеі ўскладваюць у раёне і на кукурузу. За два апошнія гады плошчы пад яе павялічылі аж на тры тысячы гектараў. Ураджай чакаецца высокi, бо паўсюдна “каралева палёў” вырасла выдатная.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


