Кожны дзень прыкметна мяняе аблічча збожжавае поле Ельскага раёна. Жніво тут вядзецца арганізавана і падыходзіць ужо да фінішу. На ўчарашні дзень было абмалочана звыш 80 працэнтаў збожжавых і зернебабовых культур. Асобныя гаспадаркі ўбіраюць зараз хлеб на апошніх гектарах.
— У нас землі ў асноўным пясчаныя. Таму ў спякотныя дні збажына найбольш падгарэла, — расказвае старшыня райвыканкама С. М. Канопліч. — Каб не дапусціць вялікіх страт, вельмі рана выбарачным метадам пачалі ўборку. Тэмпы яе з кожным днём нарошчвалі. А галоўнае, што паўсюдна праяўляецца клопат пра людзей. Таму і працуюць яны на ўборачных работах выдатна.
Сяргей Міхайлавіч адзначае, што ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна для ўдзельнікаў жніва двойчы ў дзень арганізавана гарачае харчаванне. Дасканала прадуманы аплата працы, меры маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці людзей. Гэта добра відаць і на прыкладзе камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Ельскі”. Тут, апрача нарматыўнай платы, за кожную намалочаную тону збожжа пры добрай якасці работы камбайнеры дадаткова атрымаюць грошы за выкананне сезоннага плана па намалотах, які вызначаны ў залежнасці ад прадукцыйнасці і тэрмінаў выкарыстання камбайнаў.
— Больш таго, па выніках жніва экіпаж, які зойме першае месца, атрымае 150 тысяч рублёў прэміі, другое — 120 тысяч і за трэцяе месца будзе прэміраваны 100 тысячамі рублёў, — расказвае галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства Т. М. Ляшкевіч. — Аб перадавіках штодзённа паведамляюць бюлетэні спаборніцтва, якія вывешваюцца на зернетаку і ў машынна-трактарным парку. Амаль пастаянна за дзень лепшых намалотаў дабіваецца экіпаж у саставе Валянціна Уладзіміравіча Дубінскага і Аляксея Паўлавіча Панфіленкі, які на камбайне “КЗР-10” намалаціў ужо каля 700 тон хлеба.
Добрых вынікаў на жніве на камбайне “КЗС-7” дабіваецца і мала-дзёжны экіпаж у саставе братоў Мікалая і Сяргея Апенькаў. Ды і іншыя камбайнеры працуюць выдатна. Дзякуючы агульным намаганням хлеб з планавых 1405 гектараў абмалочаны ўжо на 1258 гектарах. Праз два-тры дні ў гэтай гаспадарцы плануюць жніво закончыць.
Падыходзіць яно да фінішу таксама ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Нівіцы”, “Падгалле” і некаторых іншых. І тут у немалой ступені поспех забяспечвае тое, што праяўляецца ўсебаковы клопат пра ўдзельнікаў жніва.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880