Учора вечарам асабліва старанна працавалі камбайнеры сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Чырвоны сцяг” Рэчыцкага раёна на ячменным полі, якое займае тут 600 гектараў. І гэта зразумела — абмалочваліся апошнія гектары.
— У нас сёлета вырошчваецца толькі піваварны ячмень, — гаворыць старшыня кааператыва В. С. Панчанка. — Мы павінны прадаць яго дзяржаве 1100 тон, або чвэрць ад усяго, што запланавана ўсімі сельгаспрадпрыемствамі раёна. Таму і надаем ячменнаму полю найбольшую ўвагу.
Віталь Сямёнавіч паведаміў, што ячмень вырошчваўся па інтэнсіўных тэхналогіях, быў пасеяны высокаўраджайнымі сартамі Стратус і Цюрынгія. У выніку ў сярэднім з гектара намалочана больш як 60 цэнтнераў. Ды і ў цэлым па гаспадарцы ўраджайнасць выдатная — на круг выходзіць 55,7 цэнтнера збожжа.
Варта адзначыць і той факт, што з першага дня ўборка збожжавых і зернебабовых культур, якія займаюць дзве з паловай тысячы гектараў, тут вядзецца арганізавана, хутка і якасна. На працягу жніва па яго тэмпах “Чырвоны сцяг” займае першае месца ў спаборніцтве сярод гаспадарак вобласці. На ўчарашні дзень было абмалочана ўжо 64 працэнты збажыны да плана, або звыш 1600 гектараў.
Зараз у рабоце задзейнічана адначасова 17 камбайнаў, з якіх 11 — вытворчасці “Гомсельмаша”. Тры камбайны “КЗС -10К” набыты ў апошні час. Камбайнеры сведчаць, што яны высокапрадукцыйныя. Добрых намалотаў таксама дабіваюцца механізатары на іншай айчыннай тэхніцы.
Няма затрымкі і з перавозкай хлеба ад камбайнаў на зернесушыльныя комплексы, якіх сёлета ў сельгаспрадпрыемстве тры. Перад пачаткам жніва была зманціравана новая нямецкая сушылка. Такіх сёлета ў нашай вобласці задзейнічана толькі дзве. Работа на зернетаках таксама арганізавана выдатна. Адборнае, даведзенае да ладу зерне адразу ж адпраўляецца ў дзяржаўныя засекі. Прададзена ўжо больш тысячы тон, з якіх 700 тон — піваварнага ячменю. План па яго нарыхтоўках плануецца выканаць у бліжэйшыя дні. Актывізавалася работа па хлебанарыхтоўках і ў некаторых іншых сельскіх гаспадарках.
— Штодзённа ў раёне нарастаюць і тэмпы ўборкі збожжавых культур, — гаворыць начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэчыцкага райвыканкама С. Ф. Краўчанка. — Высокіх намалотаў дабіваюцца камбайнеры вытворчых сельскагаспадарчых кааператываў “50 год Кастрычніка”, “Савецкая Беларусь”, “Абарона краіны”, іншых сельгаспрадпрыемстваў.
У цэлым па раёну ўбрана ўжо 62 працэнты збожжавых культур. Па гэтым паказчыку рэчыцкія хлебаробы займаюць другое месца ў вобласці.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205759
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880