Шмат неадкладных гаспадарчых работ зараз даводзіцца выконваць хлебаробам. Але найбольш важная з іх — жніво. Аб гэтым гаварылася і на чарговай абласной селектарнай нарадзе, якую вёў старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон.
Падкрэслівалася, што ўборка збожжавых і зернебабовых культур з кожным днём набірае тэмпы. Калі раней за дзень абмалочвалася 2-3 працэнты да плана, то ўжо ў канцы мінулага тыдня ў вобласці выйшлі на чатыры працэнты. Зараз ставіцца задача давесці тэмпы ўборкі да 5 — 6 працэнтаў, а ў асобных раёнах — да васьмі. У гэтыя дні на збожжавым полі відавочны кантрасты. Найбольш хуткімі тэмпамі вя-дзецца жніво ў Ельскім раёне. Асобныя гаспадаркі тут абмалацілі ўжо больш палавіны збажыны. Ёсць такія сельгаспрадпрыемствы ў Рэчыцкім, Петрыкаўскім і некаторых іншых раёнах. У той жа час да ўзроўню перадавікоў трэба падцягвацца хлебаробам Рагачоўскага, Веткаўскага і Чачэрскага раёнаў, якія на пачатак тыдня значна адставалі не толькі ад перадавікоў, але не дасягалі і сярэднеабласных паказчыкаў па ўборцы хлеба.
Многія гаспадаркі радуюць і высокім ураджаем збожжа. Найбольшая колькасць такіх сельгаспрадпрыемстваў у Добрушскім раёне. Таму ён з першых дзён жніва лідзіруе ў абласной зводцы па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. Тут у сярэднім з кожнага гектара намалочваюць больш як па 30 цэнтнераў збожжа. Бяда аднак у тым, што ў асобных раёнах не атрымліваюць пакуль з гектара і па 22 цэнтнеры. А ёсць сельгаспрадпрыемствы, дзе не дасягаюць нават і такіх паказчыкаў. Адна з прычын у тым, што частка збожжа губляецца на полі. Таму трэба прыняць неабходныя меры, каб тэрмінова палепшыць якасць жніва. Нельга зацягваць саму ўборку і тым самым садзейнічаць пераспяванню і асыпанню зерня. Зараз стаіць задача паўсюдна, нават у самых адстаючых гаспадарках, правесці жніво не пазней 15 жніўня.
Тэрмінова трэба ўзмоцнена заняцца падрыхтоўкай глебы і насеннага матэрыялу да сяўбы азімых культур.
Хаця сёлета нарыхтавана ўжо больш кармоў у параўнанні з леташнім годам, але ніяк нельга паслабляць тэмпы далейшага іх назапашвання. Паўнацэнныя рацыёны дадуць магчымасць работнікам фермаў змагацца за высокія надоі малака і прыбаўленне жывёлы ў вазе ў зімова-стойлавы перыяд. Ды і ў гэтыя дні пры наяўнасці зялёных кармоў трэба штодзённа павышаць прадукцыйнасць дойнага статка.
На селектарнай нарадзе разглядаліся таксама іншыя актуальныя пытанні сельскагаспадарчай вытворчасці.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877