Незадоўга да жніва рэспубліканскае канструктарскае унітарнае прадпрыемства “ГСКБ па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы” выпусціла збожжаўборачны камбайн навейшай мадэфікацыі “КЗ-14”. Зараз ён праходзіць выпрабаванні ў калгасе (ВСК) “50 гадоў Кастрычніка” Рэчыцкага раёна. Чаму менавіта ў гэтай гаспадарцы?Вось што расказаў старшыня калгаса Р. К. Шпакаў. Збожжавыя і зерне-бабовыя культуры тут займаюць амаль паўтары тысячы гектараў. Уся плошча добра выраўнена. Да таго ж высокая ўраджайнасць. Калі летась на круг атрымалі па 56 цэнтнераў збожжа, то сёлета, па папярэдніх падліках, давялі ўраджайнасць прыкладна да 60 цэнтнераў. Высокапрадукцыйнай уборачнай тэхніцы развярнуцца ёсць дзе. Немалаважна і тое, што нядаўна аблсельгасхарч перадаў калгасу новы камбайн нямецкай фірмы “Клаас” “Лексіён-560”. Па канструктарскіх рашэннях ён напамінае новы айчынны. Ва ўмовах гаспадаркі ёсць усебаковая магчымасць параўнаць, якім камбайнам лепш весці жніво на высокаўраджайным полі.
Пазаўчора вадзіцель-выпрабавальнік канструктарскага бюро М. Б. Шынкевіч вывеў “КЗ-14” на ўборку азімага жыта.
Пасля першага праходу да камбайна падышлі намеснік начальніка комплексу доследна-палявых і палігонных выпрабаванняў канструктарскага бюро В. Г. Шак, галоўны аграном калгаса
В. В. Цяцера і старшыня Р. К. Шпакаў (на здымку) і выказалі свае першыя ўражанні. Прадстаўнікі сельскай гаспадаркі сыходзяцца на тым, што зрэз пасля камбайна нізкі. Прасыпаных зярнят не відаць. Якасна абмалочваюцца і палеглыя сцяблы. Якая выпрацоўка — пакажа час. Я цікаўлюся ў В. Г. Шака аб некаторых тэхнічных асаблівасцях камбайна “КЗ-14” і яго перавагах перад камбайнам “КЗС-10К”, які не так даўно паступіў у масавую вытворчасць і ўжо працуе на хлебных палях многіх гаспадарак вобласці і нават за межамі рэспублікі.
— Прадукцыйнасць новых камбайнаў больш высокая, — зазначае Віталій Гаўрылавіч. — Такі камбайн здольны намалочваць 14 кілаграмаў збожжа ў секунду, на чатыры кілаграмы больш, чым “КЗС-10К”. Аўтаматычна з дапамогай камп’ютэра ажыццяўляецца рэгуліроўка работы асноўных вузлоў і механізмаў камбайна. А што датычыць замежных аналагаў, то, думаю, наш камбайн не ўступае ім па тэхнічных характарыстыках і надзейнасці ў рабоце. Немалаважна і тое, што ён больш даступны для вяскоўцаў, у тым ліку і па цане. На мой погляд, на такія камбайны будзе попыт айчынных і замежных аграрнікаў.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


