Нядаўна старшыня праўлення ААТ “Белаграпрамбанк” С. М. Румас падарыў ключы ад новенькага трактара маркі МТЗ-82-1 Капаткевіцкаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў. Аб гэтым у казённай установе, што на Петрыкаўшчыне, марылі даўно... Справа ў тым, што адзінаму старэнькаму трактару дома-інтэрната каля двух дзесяткаў год. А вядзенне дапаможнай гаспадаркі — адзін з напрамкаў дзейнасці гэтай установы. Прычым вельмі патрэбны і карысны, бо тычыць смаку інтэрнатаўскіх абедаў і мажлівасці зарабіць яго жыхарам дадатковыя да пенсіі грошы. Стары трактар часта ламаўся і стаяў на рамонце. А без тэхнікі ў полі як без рук... Таму і звярнуўся Капаткевіцкі дом-інтэрнат за дапамогай да свайго дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. І. Русага. Той паабяцаў дапамагчы землякам.
І вось нядаўна з гэтай нагоды тут адбылося сапраўднае свята: з традыцыйным уручэннем хлеба-солі ганаровым гасцям, канцэртам і радасцю жаданага падарунка. Ва ўрачыстых абставінах ключы і дакументы ад новага трактара, набытага за кошт ААТ “Белаграпрамбанк”, уручаны намесніку дырэктара Капаткевіцкага дома-інтэрната С. А. Каўшуну.
— Няхай ён верна служыць дзеля дабрабыту і заможнасці вашай установы! — пажадаў старшыня праўлення банка С. М. Румас.
Дырэкцыя дома-інтэрната выказала сардэчную падзяку М. І. Русаму і С. М. Румасу за такі каштоўны падарунак. Шчыра дзякавалі за яго і жыхары гэтай установы. Зараз тут маецца рэальная магчымасць павялічыць плошчы вырошчвання сельгаскультур і аказваць больш поўную дапамогу працаўнікам поля.
М. ГАЙНА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


