Здаецца, яшчэ зусім нядаўна ў калгасе (СВК) “Сцяг Радзімы” Гомельскага раёна адзначалі свята першай баразны, а ўжо надышло жніво. І ўчора ў гаспадарцы ўрачыста правялі зажынкі. Так супала, што першым пачынаў сеяць вясной авёс малады механізатар Мікалай Чыгарэўскі, які пасля зажынак першым разам з камбайнерам Аляксандрам Бяляевым і вывеў на гэтае поле новы збожжаўборачны камбайн “КЗС-10К”.
Следам пачалі абмалот аўса Міхаіл Фамянкоў, Рыгор Прыходчанка, Леанід Кацалапаў, іншыя камбайнеры. Дарэчы, сёлета ў гаспадарцы на збожжавым полі выкарыстоўваюцца шэсць камбайнаў вытворчасці “Гомсельмаша” і толькі два “Доны”. Зла-джана працуе і звяно вадзіцеляў на чале з Сяргеем Турчанком.
Сёлета ў гаспадарцы трэба ўбраць 2602 гектары збожжавых і зернебабовых культур, амаль па тысячы з іх займаюць азімае жыта і авёс. Гэтыя культуры на пясчаных землях даюць стабільныя ўраджаі. Таму на іх і робіц-ца асноўная стаўка.
— Трэба сказаць, што яравыя збожжавыя культуры сёння паспелі не на ўсіх участках, — зазначае намеснік старшыні калгаса па раслінаводству Т. А. Балмакова. — Таму вядзём жніво выбарачна.
Тое ж пачуў і ад спецыялістаў адкрытага акцыянернага таварыства “Саўгас-камбінат “Сож”, дзе таксама ў ліку першых у раёне пачалі ўборку аўса. І ў гэтым сельгаспрадпрыемстве перавага аддаецца айчынным камбайнам. Тут асабліва добра прадумана аплата працы ўдзельнікаў жніва, у аснову якой пакладзена матэрыяльная зацікаўленасць ад канчатковых вынікаў работы з улікам яе якасці. Напрыклад, усім экіпажам, якія намалоцяць тысячу тон збожжа, будзе выплачана дадатковая плата ў суме двух мільёнаў рублёў. Зараз прама на месцы работы два разы на дзень арганізавана гарачае харчаванне. Намеснік дырэктара саўгаса А. А. Жукоўскі зазначае: калі ўзнікне неабходнасць, то карміць лю-дзей будуць і па трэцяму разу.
З першага дня жніва на полі дзяжураць брыгады рамонтнікаў і пажарных. Характэрна і тое, што тут намецілі павялічыць ураджайнасць і валавы збор збожжа ў параўнанні з мінулагоднімі дасягненнямі. На круг плануюць атрымаць яго да пяцідзесяці цэнтнераў.
Намечаны больш высокія рубяжы ў параўнанні з леташнімі і ў цэлым па раёну. Паўсюдна добра падрыхтаваліся да жніва, а пачалі яго, апрача вышэй названых сельгаспрадпрыемстваў, у КСУПе “Міжрэчча”, СВК “Глубоцкае” і ў некаторых іншых гаспадарках. Як паведамляе намеснік старшыні райсельгасхарчу М. У. Лясько, праз два-тры дні жніво ў раёне прыме масавы характар.
Адначасова працягваецца нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877