Стаўка на айчынныя камбайны

  • 1402
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Гэтымі днямі ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Кузьмінічы” Добрушскага раёна паступіў новенькі збожжаўборачны камбайн “КЗС-10К” вытворчасці “Гомсельмаша”. На ім даручылі працаваць лепшаму механізатару гаспадаркі
Р. М. Высоцкаму.

— Я ўжо азнаёміўся з работай гэтага камбайна на халастым ходзе, — гаворыць Рыгор Маркавіч. — Дабротная тэхніка, просты і на-дзейны пульт кіравання. У кабіне ўстаноўлены кандыцыянер. Трыццаць гадоў убіраю хлеб на камбайнах, а на такім буду працаваць упершыню. Спадзяюся праз некалькі дзён вывесці яго ў поле і паказаць класную работу.
Трэба сказаць, што сёлета ўбіраць збожжавыя і зернебабовыя культуры ў кааператыве будуць чатыры сельмашаўскія камбайны. Апрача “КЗС-10К” да работы падрыхтаваны ўжо “КЗР-10” і два “КЗС-7”, на якіх летась камбайнеры пры добрай якасці жніва дабіліся высокіх намалотаў. І зараз па-баявому настроены Аляксандр Рагавы, Віктар Галота, іншыя механізатары. А на адным з сельмашаўскіх камбайнаў будзе працаваць галоўны інжынер Аляксандр Ларкоў.
— Аляксандр Аляксандравіч выдатны спецыяліст і арганізатар, а гэта яшчэ больш актывізуе работу ўсіх удзельнікаў жніва, дасць магчымасць найбольш эфектыўна выкарыстоўваць уборачную тэхніку, — падкрэслівае старшыня кааператыва Р. В. Фёдараў. — Мы на практыцы пераканаліся, што нашы камбайны лепшыя, а таму асноўную стаўку і робім на іх. Праўда, сёлета будуць яшчэ выкарыстоўвацца і камбайны “Дон-1500”. У наступным годзе, думаю, заменім на айчынныя і іх.
Рыгор Віктаравіч зазначае, што кааператыў набывае не толькі айчынныя камбайны, а і іншую тэхніку. Толькі сёлета тут купілі два прэсы, сеялку, некаторыя іншыя сеяльныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты. Яны прадукцыйна выкарыстоўваюцца зараз у рабоце. Дзякуючы гэтаму, у гаспадарцы паспяхова правялі веснавую сяўбу і догляд пасеваў. У сціслыя тэрміны ўбралі травы па першаму ўкосу і скошваюць іх па другому. З разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі ўжо больш дванаццаці цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў, што значна больш, чым на гэты час летась. Адначасова вядзецца падрыхтоўка і да жніва, якое пачнецца праз некалькі дзён. Сёлета ў гаспадарцы прадстаіць убраць хлеб на плошчы ў 1650 гектараў. Віды на ўраджай добрыя. Калі летась намалацілі з гектара па 26,5 цэнтнера збожжа, то сёлета плануюць давесці гэты паказчык да 35 цэнтнераў. Валавы збор хлеба будзе павялічаны з 3500 тон да 4000. Значна больш, чым летась, плануецца яго адгрузіць і ў дзяржаўныя засекі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей