Сіла моладзі — у “Адзінстве”

  • 1476
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Сёлетні маладзёжны турысцкі злёт “Адзінства” праходзіў на Петрыкаўшчыне, ва ўрочышчы Ракава бліз Капаткевіч. Бо менавіта каманда з гэтага раёна была пераможцам у мінулым годзе. Злёт стаў для юных удзельнікаў сапраўдным святам спорту і творчасці. За чатыры дні турысцкага жыцця моладзь паспела паспаборнічаць у пераадоленні дзвюх дыстанцый турысцкай паласы перашкод і этапаў гумарыстычнай паласы, конкурсах пачатковай турысцкай падрыхтоўкі, турысцкіх песні, моды, рыбнай лоўлі, насценгазет, бівака, арыентаванні на мясцовасці, гумарыстычнай мастацкай самадзейнасці.
Арганізатары “Адзінства” — аддзел па справах моладзі аблвыканкама, аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, Петрыкаўскі райкам БРСМ і многія іншыя — пастараліся зрабіць усё па вышэйшаму разраду.
Праграма спаборніцтваў спалучала пачатковую турпадрыхтоўку, навыкі пешаходнага і воднага відаў турызму і, зразумела, творчасць, якую каманды дастаткова шматгранна праявілі ў шматлікіх конкурсах. Вольны ж час юныя турысты бавілі ў цёплай вадзе Пцічы і з валейбольным мячом, а вечарам лішкі энергіі выходзілі на дыскатэцы. А што яшчэ патрэбна моладзі для класнага адпачынку?
Прадэманстраваць свае здольнасці ў “Адзін-стве” вырашылі 16 каманд з розных рэгіёнаў Гомельшчыны. Усе яны па выніках спаборніцтваў атрымалі ўзнагароды — дыпломы і падарункі. А вось голоўныя пераможцы: першае месца заваявала каманда “Вузялок” з Калінкавіцкага раёна. Турысты са Светлагорскага раёна занялі другое месца і будуць прымаць “Адзінства-2007”. Так вырашылі арганізатары, улічваючы той факт, што цяперашні пераможца злёту — калінкавічане — ужо прымаў турзлёт. Камандзе Брынёўскай школы-сада з Петрыкаўшчыны дасталася трэцяе месца. Пераможцы ў агульным заліку атрымалі ганаровыя кубкі. Вялікая падзяка арганізатарам цудоўнага свята маладосці і сяброўства, віншаванні героям турзлёту і да сустрэчы на
“Адзінстве-2007”.
Вольга данілкова

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей