Малако палілося ракой

  • 1446
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
У кабінеце старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Чырвоная Буда” Добрушскага раёна С. А. Пашко стаіць вялікая прыгожая фарфоравая ваза. Яе ўручыла старшыня райвыканкама В. Ф. Мохарава за найбольшы прырост малака.

— Яшчэ два гады назад гэта гаспадарка была ў раёне ў ліку адстаючых, — гаворыць Вольга Фёдараўна. — А зараз, вобразна кажучы, тут малако палілося ракой.
Аб рэзкім росце вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сведчаць і канкрэтныя вытворча-эканамічныя паказчыкі. Летась сярэдні надой ад каровы ў параўнанні з 2004 годам павялічыўся на 1700 кілаграмаў і склаў 3600 кілаграмаў. Упэўнена нарошчваюць тэмпы вытворчасці малака жывёлаводы і сёлета. За паўгода ад каровы яго атрымана 2020 кілаграмаў, прыкладна на паўтоны больш, чым за аналагічны перыяд летась. У гэтыя ліпеньскія дні ў гаспадарцы дабіваюцца пудовых надояў малака. Прыбаўка ў параўнанні з леташнім годам складае амаль тры кілаграмы. Амаль па тры вядры малака ў суткі ад каровы атрымлівае маладая даярка Наталля Мелішэвіч. Зараз так стараюцца працаваць і яе калегі. Трэба адзначыць, што яшчэ два гады назад даводзілася пасылаць на ферму па нараду нават пенсіянераў. А зараз праблем з кадрамі няма. Працуюць у асноўным маладыя людзі.
Як жа ўдалося за кароткі час укамплектаваць малочнатаварную ферму маладымі работнікамі? Аб гэтым спытаў я старшыню кааператыва С. А. Пашко.
— А я і сам не стары, — жартаўлі-ва адказаў Сяргей Аляксандравіч. — А калі гаварыць больш сур’ёзна, то мы стварылі людзям належныя ўмовы для жыцця, плённай работы і добрых заробкаў. Вось і пацягнулася моладзь у вёску.
У пацвярджэнне сваіх слоў старшыня прыводзіць канкрэтныя прыклады. Вось адзін з іх. Нядаўна Кацярына Азарава і Віктар пажаніліся. Прыйшлі да Сяргея Аляксандравіча з просьбай дапамагчы з жыллём. Той паабяцаў, што дасць асобны дом прысядзібнага тыпу, але пры ўмове, што яны будуць працаваць у гаспадарцы. Віктар уладкаваўся ў будаўні-чую брыгаду. А вось Каця раздумвала. Урэшце і яна ў свае васемнаццаць гадоў пайшла на ферму. Думала, што на гэтай рабоце пабудзе часова. А потым на практыцы пераканалася, што і тут можна працаваць. Рэканструявана жывёлагадоўчае памяшканне, у якім ручныя працаёмкія працэсы замянілі на механізаваныя. Зарабляць стала больш, чым яе знаёмыя дзяўчаты ў горадзе. Сюды прыйшлі яшчэ некалькі даярак. З’явіўся ў іх калектыве і малады мужчына. Ды яшчэ спецыяліст з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Гэта Юрый Канцавы, які пасля заканчэння тэхні-кума цвёрда вырашыў папрацаваць даяром. У яго справы зараз таксама ладзяцца.
Адначасова зааветслужба, якую ўзначальвае высокакласны ветурач А. І. Сівакова, укамплектавалася добрымі маладымі спецыялістамі. На ферме шмат увагі стала ўдзяляцца племянной рабоце. Толькі за год дойны статак за кошт высокаўдойных першацёлак абноўлены амаль на 50 працэнтаў. І зараз скамплектавана група цёлак злучнога ўзросту. Частка з іх ужо сёлета будзе ўве-дзена ў дойны статак, што дасць магчымасць і надалей павышаць яго прадуктыўнасць.
З кармамі для жывёлы зараз няма праблем як летам, так і зімой. У гэтыя дні дойнае пагалоўе знаходзіцца на кругласутачным пашавым утрыманні і ўдосталь забяспечана зелянінай... Увогуле трэба сказаць, што пашу, а таксама травы на сянаж і сена згодна картаграмы падкармілі мінеральнымі тукамі. З разліку на гектар далі іх прыкладна па 150 кіла-грамаў у дзеючым рэчыве. Трава-стой добры. Першы ўкос закончылі аднымі з першых у раёне, а зараз вядуць касьбу па другому разу. З разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі ўжо больш 12 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў. І не толькі для грамадскага пагалоўя. Механізатарам і жывёлаводам, якія маюць уласнае пагалоўе, з разліку на карову выдзяляецца амаль па дзве тоны першакласнага сена. Плануецца забяспечыць работнікаў кааператыва і збожжам, віды на ўра-джай якога выдатныя.
Аналагічна ідуць справы зараз і ў суседнім, таксама раней адстаючым, кааператыве “Кузьмінічы”. Тут таксама за суткі ад каровы надойваюць больш за пуд малака і арганізавана вядуць нарыхтоўку кармоў для жывёлы на стойлавы перыяд. Пад пашу ў асноўным адвялі канюшыну і скормліваюць яе па чацвёртаму разу.
Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. М. Камяком пабывалі і ў некаторых іншых гаспадарках. Паўсюдна высокімі тэмпамі вядзецца корманарыхтоўка, па-гаспадарску арганізавана пашавае ўтрыманне кароў. Мікалай Міхайлавіч, які працуе ў аграпрамысловым сектары раёна каля трыццаці гадоў, з гонарам зазначыў, што раён вяртае былую славу. Вось і зараз у абласной аператыўнай зводцы займае па надоях малака другое месца, а яшчэ два гады назад знаходзіўся ў ліку адстаючых. І такія прыклады. У 2004 годзе ў раёне ад каровы было надоена толькі крыху больш дзвюх тысяч кілаграмаў малака. А сёлета работнікі ферм маюць намер упершыню за гісторыю раёна гэты паказчык давесці да чатырох тысяч кілаграмаў. Вынікі паўгоддзя даюць падставу сцвяр-джаць, што да сваёй мэты яны ўжо блізка.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей