У канторы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Губічы” Буда-Кашалёўскага раёна перадавую даярку Л. В. Маталыгіну чакаў прыемны сюрпрыз. У прысутнасці многіх работнікаў старшыня М. А. Рыбік падзякаваў Лідзіі Васільеўне за выдатную работу і ўручыў канверт з мільёнам рублёў. Такой жа прэміі была ўдастоена і тэхнік-асемянатар Р. М. Мамекіна.
Як паведаміў Міхаіл Аляксеевіч, гэтыя работніцы прызнаны лепшымі ў рэспубліканскім спаборніцтве жывёлаводаў. Некалькі спецыялістаў гаспадаркі і жывёлаводаў сталі прызёрамі ў вобласці і раёне. Ды і кааператыў у цэлым знаходзіцца ў ліку лідзіруючых гаспадарак па дынамічнаму развіццю жывёлагадоўлі. Яшчэ летась, упершыню за гісторыю гаспадаркі, у Губічах у сярэднім ад каровы атрымалі больш як чатыры тысячы кіла-грамаў малака. Тут працягваюць высокімі тэмпамі нарошчваць вытворчасць гэтай прадукцыі. За першае паўгоддзе сярэдні надой ад каровы павялічыўся на 628 кілаграмаў малака і склаў 2518 кілаграмаў.
У гэтыя ліпеньскія дні работнікі ферм атрымліваюць у сярэднім больш як па 17 кілаграмаў, а Л. В. Маталы-гіна і В. К. Сакаўчук перавышаюць па надоях дваццацікілаграмовы рубеж. Прыбаўка па кааператыву ў параўнанні з леташнім даходзіць да трох кілаграмаў малака ад каровы.
Такія паказчыкі сведчаць аб тым, што ў цэлым за год у гаспадарцы па надоях можна перакрыць і рубеж у 5000 кілаграмаў, якога першапачаткова планавалася дасягнуць у 2007 годзе. Што ж садзейнічае паспяховай рабоце?
— У нас няма праблем з кадрамі ў жывёлагадоўлі, — гаворыць М. А. Рыбік. — Працуюць людзі вопытныя і добрасумленныя. Мы прадумалі аплату працы, якая залежыць ад яе канчатковых вынікаў. З улікам пастаянных прэмій людзі маюць добрыя заробкі. Ствараем і ўмовы для плённай работы.
Зараз арганізавана кругласутачная пасьба кароў і іх трохразовае даенне. На пашы трава выдатная. Каровам даецца і падкормка. Спецыяльна на гэтыя мэты пасеялі вясной больш ста гектараў віка-аўсянай сумесі, якая багата бялком і іншымі пажыўнымі рэчывамі.
Будуць паўнацэннымі рацыёны і зімой. Сёлета плошчы пад канюшыну давялі да 350 гектараў. Будзем выкарыстоўваць гэтыя пасевы на корм жывёле тройчы. Па першаму ўкосу заклалі ўжо больш дзвюх тысяч тон сенажу. З іншых аднагадовых і шматгадовых траў нарыхтоўваем сена і сілас. Але асноўная частка сіласу бу-дзе назапашана з кукурузы, плошчу пад якую пашырылі з 250 да 400 гектараў.
Навінка яшчэ і ў тым, што сілас будзем нарыхтоўваць, калі пачаткі дасягнуць васковай спеласці. Ужо летась часткова закладвалі такі сілас. Ён утрымлівае шмат цукру, малакагонны. Да таго ж добра паядаецца жывёлай. З мэтай павышэння ўраджайнасці пасевы кукурузы падкармілі мінеральнымі тукамі і апрацавалі супраць пустазелля. Зараз “каралева палёў” вельмі хутка ідзе ў рост.
У кааператыве сёлета адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці па абнаўленню дойнага пагалоўя. Тут на сто кароў звыш 160 цялят. Большасць іх у хуткім часе папоўніць дойны статак, што таксама будзе садзейнічаць павелічэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877