Свабода, незалежнасць, суверэнітэт — для беларусаў гэта не проста словы. Іх выпакутавалі, здабылі крывёю і потам, цаной вялікіх ахвяр і разбурэнняў падчас Вялікай Айчыннай вайны. На ўрачыстым прыёме кіраўніцтвам вобласці і горада заслужаных людзей Гомельшчыны, прысвечаным Дню Незалежнасці і 62-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сэрца поўнілася самымі рознымі пачуццямі. Радасцю і гордасцю за сваю краіну, спачуваннем і смуткам аб мільёнах загінуўшых на той вайне, удзячнасцю і гонарам за сваіх бацькоў і дзядоў, што абаранялі краіну.
У абласны грамадска-культурны цэнтр з нагоды галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіл, а таксама тыя, хто сёння будуе незалежную краіну, хто добрасумленнай працай услаўляе любімую Гомельшчыну, уносіць важкі ўклад у яе паспяховае развіццё, — лепшыя кіраўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці, творчай інтэлігенцыі, спартсмены. Прысутнічалі ў зале і мнагадзетныя маці, якія выхоўваюць будучае нашай радзімы.
Са словамі шчырай удзячнасці за магчымасць мірна жыць на сваёй зямлі, любіць, расціць хлеб і выхоў-ваць дзяцей, за неабыякавыя адносіны да лёсу сваёй краіны звярнуўся да прысутных старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон. “Свята незалежнасці заклікае нас да свяшчэннага грамадзянскага абавязку помніць і шанаваць вялікі подзвіг беларускага народа ў самыя цяжкія гады нашай гісторыі, дае магчымасць яшчэ раз нізка пакланіцца мужнасці людзей, якія захавалі мір і падаравалі свабоду будучым пакаленням”, — сказаў Аляксандр Серафімавіч. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што на Гомельшчыне на ўсіх узроўнях імкнуцца дапамагаць ветэранам у вырашэнні бытавых і матэрыяльных праблем, рабіць усё, каб жыццё іх стала больш камфортным і насычаным цікавымі падзеямі.
З надыходзячым святам прысутных павіншавалі таксама памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Віктар Шчэцька і старшыня Гомельскага гарвыканкама Аляксандр Бяляеў. Самадзейныя артысты выступілі з цікавым канцэртам.
Урачыстасці, прысвечаныя Дню Рэспублікі, працягнуліся ў абласным драматычным тэатры. Урачысты сход адкрыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон. Цудоўным падарункам да свята стаў канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г. Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі Міхаіла Дрынеўскага.
Таццяна ЕРМАКОВА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877