З-за травы не відаць у кароў і рагоў

  • 1544
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
На чарговай абласной селектарнай нарадзе старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон звярнуў увагу яе ўдзельнікаў на шэраг праблем, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.
Адзначалася, што трэба значна прыбавіць па ўсіх напрамках сельскагаспадарчай дзейнасці, каб выйсці на прагнозныя паказчыкі першага паўгоддзя. Многага можна дабіцца за кошт павелічэння вытворчасці малака. Зрухі наперад у галіне ёсць, але рэзервы спаўна не выкарыстоўваюцца. Хуткае адрастанне травы дазваляе на скормленыя ўчасткі пашы вяртацца праз кожныя дзесяць дзён, аднак у многіх гаспадарках гэта не робіцца
— Горш таго, дапускаецца перарастанне травы на пашы, — зазначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. — Бывае, вобразна кажучы, што і рагоў кароў з-за травы не відаць. У такіх выпадках і гаворкі няма пра рацыянальнае выкарыстанне пашы.
Ёсць магчымасць зараз поўнасцю забяспечыць жывёлу зелянінай за кошт пашы, а аднагадовыя травы, якія планаваліся на зялёную падкормку, скасіць на траву ці сянаж. У цэлым неабходна павышаць тэмпы корманарыхтоўкі. Адначасова трэба актывізаваць работы па хімпраполцы сель-скагаспадарчых культур.
Зусім марудна пакуль разварочваюцца работы па падрыхтоўцы да жніва. Напрыклад, сёлета трэба зманціраваць 17 новых зернесушыльных комплексаў, а зманціраваны пакуль толькі адзін.
Не выканана рашэнне папярэдняй селектарнай нарады аб рэалізацыі прадукцыі са складоў кансервавых заводаў. А. С. Якабсон патрабаваў да наступнага панядзелка гэтыя пытанні вырашыць.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей