Сёлетняе лета няўстойлівае, амаль штодзённа ідуць дажджы. Але, як вобразна зазначаюць работнікі жывёлагадоўчых ферм Буда-Кашалёўскага раёна, разам з дажджамі прыкметна папаўняюцца і малочныя рэкі.
Старшыня райвыканкама М. І. Чарныш расказаў, што зараз у суткі ад каровы надойваюць па 13 кілаграмаў малака, а ў многіх гаспадарках — нават больш як па пуду. Такіх высокіх паказчыкаў ніколі раней не было.
Пры гэтым значныя тэмпы прыросту прадукцыі характэрны не толькі для перадавых сельгаспрадпрыемстваў, а і для тых, якія раней хадзілі ў адстаючых. Напрыклад, па 18,2 кілаграма малака ў суткі атрымліваюць ад каровы пастаянны лідэр спаборніцтва сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Крыўск” і яшчэ нядаўні сераднячок — СВК “Нікалаеўка”. У абедзвюх гаспадарках прыбаўка малака ў параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі складае амаль тры кілаграмы. А ў “Юбілейным” у суткі гэта прыбаўка перавышае 4 кілаграмы.
Больш як па пуду малака надойваюць і ў “Губічах”, што значна вышэй, чым было ў адпаведныя дні летась.
Безумоўна, поспеху нямала садзейнічае пастаяннае фарміраванне ў гаспадарках раёна высокапрадуктыўнага статка і ўкараненне інтэнсіўных тэхналогій догляду жывёлы. Разам з тым і “нябесная канцылярыя” дапамагае. У выніку спорных дажджоў вельмі хутка адрастаюць і травы. Жывёла паядае іх удосталь,таму і прадуктыўнасць яе рэзка павышаецца.
Дажджы садзейнічалі і росту траў на сенажацях. Але нарыхтоўку кармоў на зіму яны зараз стрымліваюць. У раёне прымаюцца меры па паскарэнню работ і ў непагодлівых умовах за кошт высокай арганізацыі працы, умелай манеўранасці людзьмі і тэхнікай, выкарыстання кожнай мінуты рабочага часу. З нагоды гэтага пазаўчора праведзены раённы се¬мінар па корманарыхтоўцы і па пытаннях далейшага павышэння прадуктыўнасці грамадскай жывёлы.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877