Першыя траншэі сенажу

  • 1237
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Судкова” адна з эканамічна моцных гаспадарак не толькі ў Хойніцкім раёне, а і ў вобласці.
Асабліва ў пашане тут збожжавая галіна і жывёлагадоўля, якія развіваюцца са станоўчай дынамікай. Напрыклад, летась сярэдні надой малака ад каровы значна павялічыўся ў параўнанні з 2005 годам і склаў 3920 кілаграмаў. Сёлета плануецца давесці яго не менш як да 4200 кілаграмаў. Зараз вытворчасць малака пастаянна павялічваецца. Будзе высокай прадуктыўнасць жывёлы і зімой, бо ў гэтыя летнія дні прымаюцца вычарпальныя меры па стварэнню трывалай кармавой базы. Штодзённа на лугах задзейнічана да дзесяці адзінак тэхнікі. Асабліва высокай выпрацоўкі дабіваюцца механізатары Мікалай Сізянок і Рыгор Сцешанок на камбайнах КЗР-10 вытворчасці “Гомсельмаш”. Адзін з гэтых камбайнаў працуе з навясной касілкай, пры дапамозе якой трава скошваецца і валкуецца, а другі са здрабняльнікам нарыхтоўвае сянажную масу. Механізатары падкрэсліваюць, што айчынная ўборачная тэхніка мае перавагу над імпартнай ужо таму, што можа выкарыстоўвацца на многіх сельскагаспадарчых работах. І не толькі на ўборачных, а і пасяўных, глебаапрацоўчых — дастаткова памяняць прыстаўкі. Ды і ў рабоце сельмашаўскія камбайны надзейныя.
— Згодна з мерапрыемствами па корманарыхтоўцы мы з першага дня касавіцы пачалі адначасова назапашваць сена і сянаж, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства А. А. Сцешанок. — Аднак карэктывы ў нашы планы ўносіць надвор’е. Часта ідуць дажджы, сена нарыхтоўваць немагчыма. Але мы не разгубіліся. Скошаную траву здрабняем і закладваем у сянажныя траншэі, куды дабаўляем салому, соль і кансерванты.
За некалькі дзён напоўнілі траншэю ёмістасцю ў 800 тон. Зараз завяршаецца закладка другой такой траншэі. А ўсяго ў гаспадарцы плануецца нарыхтаваць не менш шасці тысяч тон сенажу. Будзе назапашана таксама 1200 тон сена, што намнога больш, чым нарыхтавалі летась. Чакаецца павелічэнне запасаў кукурузнага сіласу, іншых кармоў.
Старшыня райвыканкама М. І. Садчанка паведамляе, што ў параўнанні з мінулым годам сёлета будзе назапашана больш кармоў і ў цэлым па раёну. Травы паўсюдна выраслі выдатныя. На гэтым тыдні іх уборка пачалася ва ўсіх хойніцкіх гаспадарках.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей