Калі вы думаеце, што юрты для часовага або пастаяннага пражывання выкарыстоўваюцца толькі ў стэпах Сярэдняй Азіі або Манголіі, то памыляецеся. Яны ёсць і на ўчастках культурнай пашы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна.У гэтай вёсцы і навакольных пасёлках жыве шмат перасяленцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі, рэспублік былога Саюза, у тым ліку з Казахстана і Таджыкістана. Яны хутка пасябравалі з карэннымі жыхарамі, прызвычаіліся да мясцовых умоў. Усё лепшае ў рабоце і жыцці пераймаюць у прыезджых людзей і беларусы. Адзін з наглядных прыкладаў гэтаму і юрты. Але ўсё па парадку. СВК “Крыўск” у апошнія гады выйшаў у лік перадавых гаспадарак раёна, а па асобных пазіцыях і вобласці. Тут пастаянна вырошчваюцца высокія ўраджаі збожжавых і кармавых культур, расце вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, асабліва малака. У гэтыя чэрвеньскія дні ў сярэднім ад каровы за суткі надойваецца больш за 17 кілаграмаў малака, на тры кілаграмы больш, чым у адпаведныя дні летась. А вось Ніна Жывадзёрава, Ганна Краснікава, Алена Залеская і некаторыя іншыя перадавыя даяркі атрымліваюць да 20 кілаграмаў малака ад каровы за суткі.
У немалой ступені поспеху работнікаў малочнатаварнай фермы садзейнічае тое, што грамадскае пагалоўе своечасова пераведзена на кругласутачнае пашавае ўтрыманне. Травы на пашы выдатныя, каровы ўдосталь паядаюць зеляніны. Ёсць побач вада і соль. Для абагачэння рацыёнаў пажыўнымі рэчывамі і вітамінамі завозяцца адходы цукровай вытворчасці. Няма праблем і з пастухамі. Для работы вахтавым метадам падабраны вопытныя людзі. А дзе ім жыць? Практыкавалі раней розныя будкі, шалашы, невялікія крытыя збудаванні, нават вагончыкі. Было нязручна. Вось тут перасяленцы з Сярэдняй Азіі і прапанавалі выкарыстаць... юрты. Падобнага матэрыялу, як, напрыклад, у Казахстане, не знайшлі. Тады зрабілі юрты на аснове металу. Яны не працякаюць. У іх утульна, цёпла.
— Нам зараз непагадзь і дажджы зусім не страшныя, — расказвае пастух-даглядчык Аляксей Дворак. — З дапамогай трактара механізатар Дзяніс Зіновенка, які абслугоўвае пашу, можа перамясціць юрту ў любое месца.
Аляксей звяртае ўвагу і на той факт, што ў юрту ўманціравана печка. Можна грэць чай, гатаваць гарачую ежу. Тым больш што кааператыў выдзяляе пастухам бясплатна мяса, малако, гародніну, іншыя прадукты харчавання.
— А яшчэ па прыкладу казахскіх чабаноў мы ўзялі сабе ў дапамогу каня, — дапаўняе свайго калегу па рабоце Пётр Хількевіч. — Трэба, напрыклад, кароў завярнуць або нешта даставіць па нізіннай мясцовасці — ён выручае.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


