Упэўнена, што вы неаднойчы сустракалі “камп’ютэрных маньякаў” — людзей, якія з галавой уваходзяць у віртуальную прастору, забываючы пра ўсё... Але ёсць сярод камп’ютэршчыкаў тыя, каму быць “маньякамі” належыць па статусу — гэта аматары французскай гульні “Trackmania Nations”, альбо па-беларуску — трэкаманіі!
Сэнс трэкаманіі ў тым, каб на машыне як мага хутчэй пераадольваць розныя віды трас (трэкаў). Іншымі словамі, гэта від камп’ютэрных гонак. Па выніках шэрагу заездаў у кожнага іграка фарміруецца сусветны і нацыянальны рэйтынг, які паказвае ўзровень яго майстэрства ў сусветнай і нацыянальнай лізе адпаведна. Так, гомельскі ўдзельнік нацыянальнай зборнай Беларусі Scorp на сёння дванаццаты у агульнабеларускім рэйтынгу, а яго лепшы вынік — пятае месца ў тым жа спісе.
Усе ўдзельнікі ад адной краіны, узятыя разам, фарміруюць рэйтынг сваёй дзяржавы сярод іншых. Беларусь у такім лісце прадстаўлена 41-м месцам. Наперадзе нас Літва (12), Расія (14), Украіна (30) і нават, здавалася б, традыцыйна “марудная” Эстонія (27) — так што тут ёсць куды расці і каго даганяць. Першыя ж тры месцы займаюць Францыя, Германія і Чэхія.
Не так даўно распачаўся першы кубак нацый па трэкаманіі. Удзел у ім прымала і каманда Беларусі (Team Belarus) у складзе: Ya, yan.by, SPUM, Scorp і двух ўзаемазамяняючых адзін аднаго гульцоў: 1st.faster і -=SH@RK=-. Матчы праходзілі кожную нядзелю ў 20.00 па беларускім часе. Штотыднёва ўсім удзельнікам спаборніцтваў прапаноўваліся тры новыя трасы (дзве з іх па прынцыпе “старт-фініш” і адзін кругавы трэк у выглядзе кальца). На іх ігракі і павінны былі ўдасканальваць сваё майстэрства ды рыхтавацца да новай бітвы.
У першым раундзе беларусы змагаліся з лепшымі трэкаманамі Бразіліі. Арганізатары гульні выбралі менавіта гэтае супрацьстаянне матчам тыдня! Беларуска-бразільская дуэль не расчаравала: трэкі распаліліся па поўнай праграме і пачуцці закіпелі не жартоўныя. У выніку беларусы, на жаль, прайгралі — 0:3.
— Мы ездзілі так хутка, як маглі, але наш тагачасны ўзровень не дазволіў “паваліць” Бразілію. Хваляванне і адсутнасць гульнёвага вопыту таксама сыгралі сваю ролю, — тлумачыць Scorp. — У нашай камандзе чалавек пад нікам Ya — гэта ігрок сусветнага ўзроўню, сапраўдны трэкаман. Ён руліць лепш за бразільцаў, аднак яго намаганняў, канешне, не дастаткова — у камандзе ж пяць чалавек, і кожны павінен прыносіць як мага больш балаў у агульную скарбонку.
Наступны матч з аўстрыйцамі каманда Беларусі бліскуча выйграла — 3:0! Кажуць, што ў сапернікаў настолькі сапсаваўся настрой з-за паражэння, што астатнія матчы чэмпіянату яны праводзілі наогул спусціўшы рукавы... У наступным раундзе супраць каманды Германіі беларусаў чакалі жорсткія выпрабаванні. Лік 3:0 на карысць немцаў.
— Мы гулялі супраць робатаў, — пракаменціраваў пройгрыш адзін з беларускіх трэкаманаў. — Зборная Германіі — самая майстэрская каманда на чэмпіянаце. Гэтыя хлопцы ездзяць як сапраўдныя “маньякі”, а таму выйграць у іх нерэальна.
Некалькі разоў трэніроўкі перад матчамі беларусы праводзілі сумесна са зборнай Расіі. І вось у чацвёртым туры ім прыйшлося сутыкнуцца адзін на адзін у вочным супрацьстаянні. Вынік бітвы зноў аказаўся непрыемным — 0:3 на карысць усходніх суседзяў. У пятым раундзе зборная Беларусі ў жорсткай барацьбе ўступіла зборнай Нарвегіі. А вось у апошнім туры нашы хлопцы забілі сур’ёзны гол прэстыжу, ушчэнт разграміўшы швейцарцаў — 3:0.
Урэшце Team Belarus заняла пятае месца ў сваім дывізіёне і ў стадыю плэй-оф не трапіла. Лепшым іграком нашай каманды аднагалосна прызнаны 27-гадовы дзяржслужачы з Мінска Уладзімір, больш вядомы пад нікам Ya. Ён гуляе ў трэкаманію толькі адну-дзве гадзіны ў дзень, не ў прыклад малалетнім “маньякам”, што з-за гонак прапускаюць заняткі ў школах і ўніверсітэтах. Ya — аўтар некалькіх сусветных рэкордаў на трасах трэкаманіі. І гэта тым больш пачэсна, калі ўлічыць, што штодня тысячы чалавек імкнуцца пераўзысці яго дасягненні, але безвынікова.
Не ўстаяла перад спакусай адчуць сябе Шумахерам і я! Па прапанове Scorpa села за руль трэкаманскага баліду. Кіраванне даволі простае — усяго чатыры клавішы: уверх — набор хуткасці, уніз — тармажэнне, направа, налева — адпаведныя павароты. Ну вось, уяўленне ўключана, і я быццам бы ў “Ферары”, толькі з крыламі: газ — угору — палёт — прызямленне — і тут жа рэзка на ўсю моц направа — ух, ледзь не ўрэзалася на поўнай хуткасці ў плот бяспекі — вывернула прама на дарогу — яшчэ ўлева — і так увесь час, пакуль не даедзеш да фінішу. Кайф ды і толькі!
— Ну ў цябе і павароты! Нават я б так не змог! — захапляецца адзін з ігракоў нашай каманды. — Неверагодна, але ўсяго з трэцяга разу карэспандэнт “Гомельскай праўды” праехала трасу на ўзроўні кандыдата ў нацыянальную зборную Беларусі па трэкаманіі!
Застаецца толькі здзіўляцца, чаму мяне не паставілі на подыум і не аблілі шампанскім?..
У фінале “Nations Cup-1” сустрэнуцца французы і бразільцы. Наведвальнікі форуму трэкаманіі ставяць на перамогу французаў, а ўдзельнікі нашай зборнай — на бразільцаў. Цiкава, хто пераможа?
Наталля СТАРЧАНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877