Пазаўчора на базе камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Брылёва” Гомельскага раёна Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь правёў рэспубліканскую нараду па пытаннях рэалізацыі Праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2006 — 2010 гады. Адкрыў і вёў яе намеснік прэм’ер-міністра І. М. Бамбіза.
Як адзначыў Іван Міхайлавіч, адрас выбраны не выпадкова. Здаўна гэта гаспадарка з’яўляецца перадавой у нашай дзяржаве па ўсіх напрамках сацыяльна-эканамічнай і вытворчай дзейнасці. Ужо зараз сярэдняя зарплата работнікаў саўгаса перавышае паўмільёна рублёў і пастаянна павялічваецца. Толькі за гады дырэктарства старэйшага гаспадарніка рэспублікі А. Т. Кобрусева пабудавана звыш сямісот кватэр. Узведзены новая школа, дзіцячы сад-яслі з басейнам, сталовая, маладзёжнае кафэ, лазнева-пральны камбінат, іншыя сацыяльныя і вытворчыя аб’екты.
Асаблівасць і унікальнасць Брылёва яшчэ і ў тым, што тут на невялікіх зямельных угоддзях атрымліваюць прадукцыі больш, чым у некаторых раёнах рэспублікі. Высокаэфектыўнымі з’яўляюцца ўсе галіны гаспадаркі. Напрыклад, толькі за чатыры месяцы бягучага года надой малака ад каровы павялічылі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 416 кілаграмаў і давялі яго да 3080 кілаграмаў.
У Брылёва дынамічна развіваецца агародніцтва. Высокі ўраджай гародніны атрымліваюць у цяпліцах і на адкрытым грунце. Калі паўсюдна так эфектыўна будзе развівацца галіна, адзначыў І. М. Бамбіза, то рэспубліка выйдзе на поўнае самазабеспячэнне гароднінай ды яшчэ частку яе будзе пастаўляць на экспарт.
Удзельнікі нарады азнаёміліся з будаўніцтвам новай цяпліцы ў гаспадарцы, якая размесціцца на 3,2 гектара і ў адрозненне ад дзеючай будзе больш энергазберагаючай. Побач з цяпліцай узводзіцца і кацельны комплекс. Члены ўрада адобрылі тое, што выкарыстоўваюцца тут у асноўным айчынныя матэрыялы і канструкцыі.
Звернута ўвага і на тое, што сельгаспрадпрыемства з’яўляецца ініцыятарам добрых спраў у галіне раслінаводства. Менавіта тут узнікла ідэя вырошчвання кукурузы на зерне, якая потым перарасла ў вобласці ў маштабны праект, што рэалізаваны ўжо.
Адзначалася, што ў бліжэйшы час Гомельшчына павінна пастаўляць у гандаль дэлікатэсы з цукровай кукурузы і спаржавай фасолі. Гэтыя яшчэ непрывычныя ў рэспубліцы культуры пачынаюць вырошчваць у Брылёва. На ўласным заводзе сельгаспрадпрыемства ўжо будуецца цэх па перапрацоўцы ўраджаю новых культур з узвядзеннем участка па глыбокай замарозцы.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч расказаў удзельнікам нарады аб развіцці агародніцтва, перапрацоўчай прамысловасці і ўладкаванні аграгарадкоў у цэлым па вобласці. Георгій Віктаравіч зазначыў, што вопыт перадавых прадпрыемстваў рэспублікі па расшырэнню асартыменту кансервавай прадукцыі, іншыя каштоўныя напрацоўкі будуць узяты на ўзбраенне гамяльчанамі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877